Каспар Давід Фрыдрых | |
---|---|
ням.: Caspar David Friedrich | |
![]() Аўтапартрэт. | |
Дата нараджэння | 5 верасня 1774[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 1840[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Adolph Gottlieb Friedrich[d] |
Маці | Sophia Dorothea Bechly[d] |
Жонка | Caroline Friedrich[d] |
Дзеці | Adolf Friedrich[d] |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, архітэктурны чарцёжнік, акварэліст, мастак-гравёр, рысавальнік, пейзажыст |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж[9] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | нямецкі рамантызм[10] |
Уплыў | Johann Gottfried Quistorp[d], Thomas Thorild[d], Christian August Lorentzen[d] і Енс Юль |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Каспар Давід Фрыдрых (ням.: Caspar David Friedrich; 5 верасня 1774[1][2][…], Грайфсвальд, Шведская Памеранія, Швецыя[3][4][…] — 7 мая 1840[1][2][…], Дрэздэн, Каралеўства Саксонія, Германскі саюз[5]) — адзін з самых яскравых і адметных жывапісцаў нямецкай рамантыкі, на станаўленне і развіццё якой ён моцна паўплываў разам з Філіпам Ота Рунге, як ні адзін іншы мастак.
Каспар Давід Фрыдрых атрымаў адукацыю ў Каралеўскай акадэміі мастацтва ў Капенгагене і працаваў, пачынаючы з 1798 года, ў Дрэздэне, але час ад часу прыяжджаў на сваю радзіму ў горад Грайфсвальд, таксама наведваў востраў Руген, які знаходзіўся непадалёку.
Яго творы — гэта ў першую чаргу матывы Сярэднявечча, прырода ды ландшафты, якія мелі непасрэднае дачыненне да яго радзімы. Больш глыбокае разуменне і ўспрыманне яго твораў прыходзіць, даведаўшыся пра тое, што будучы яшчэ маленькім хлапчуком Каспар пайшоў пад лёд у час катання на каньках; на выратаванне яму кінуўся яго брат і загінуў у час выратавання.