Кастрычніцкі раён (Мінск)

Кастрычніцкі раён
Герб
Герб
Краіна
Статус гарадскі раён
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 1921
Насельніцтва
  • 157 511 чал. (2015)
Плошча
  • 19,27 км²
Кастрычніцкі раён на карце
Тэлефонны код 17
Паштовыя індэксы 220007[1], 220039[1], 220024[1], 220036[1], 220064[1], 220108[1], 220115[1] і 220120[1]
Афіцыйны сайт
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кастрычніцкі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў паўднёвай частцы горада паміж чыгункамі Мінск—Брэст і Мінск—Гомель. У яго склад уваходзяць прамысловы вузел «Калядзічы», пасёлак Сокал а таксама тэрыторыя РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», геаграфічна размешчанага на поўдні Смалявіцкага раёна. Плошча: 1927 га. Насельніцтва: 155 тысяч жыхароў.

У жніўні 1921 Цэнтральнае бюро КП(б)Б пастанавіла падзяліць горад на тры раёны па партыйнай рабоце: Аляксандраўскі (правобраз цяперашняга Кастрычніцкага), Ляхаўскі і Цэнтральны. У 1938 былі створаны адміністрацыйныя раёны Мінска: Сталінскі, Варашылаўскі і Кагановіцкі (замест Аляксандраўскага). У 1957 Кагановіцкі раён перайменаваны ў Кастрычніцкі.

Прывакзальная плошча ў Кастрычніцкім раёне Мінска

Спецыялізацыя раёна — транспарт. Тут размешчаны прадпрыемствы Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, Мінскі чыгуначны вакзал, Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, яго падраздзяленні і прадпрыемствы (у тым ліку, аэрапорт Мінск-1), аўтамабільны канцэрн «Белмагістральаўтатранс», аўтакамбінаты № 5 і 6.

Сярод прамысловых прадпрыемстваў — навукова-вытворчае аб’яднанне «Інтэграл», завод «Крыён», Мінскі мясакамбінат, ААТ «Керамін», Мінская фабрыка каляровага друку.

Культурны ўплыў

[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна размешчаны Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускі ўніверсітэт культуры, медыцынскае вучылішча № 2, вучылішча мастацтваў, 5 ПТУ, 17 школ.

Сярод буйных медыцынскіх устаноў — бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, 3-я дзіцячая бальніца, дарожная бальніца, гарадская гінекалагічная бальніца.

Больш за 300 спартыўных аб’ектаў, у тым ліку тры стадыёны: «Лакаматыў», «Узлёт», «Арбіта».