Катрын Фро | |
---|---|
фр.: Catherine Frot | |
Дата нараджэння | 1 мая 1956[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0296594 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Катрын Фро (фр.: Catherine Frot, нар.1 мая 1956) — французская актрыса, уладальніца двух кінапрэмій «Сезар».
Нарадзілася 1 мая 1956 года ў Парыжы ў сям’і інжынера і настаўніцы матэматыкі. У яе ёсць малодшая сястра Дамінік Фро, таксама актрыса. Катрын вучылася ў парыжскай школе драматычнага мастацтва на вуліцы Бланш і Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва. Яна з’яўляецца адным з заснавальнікаў тэатральнай трупы «Chapeau Rouge», створанай у 1978 годзе. З сярэдзіны 1970-х гадоў Фро апроч працы ў тэатры пачала здымацца ў тэлевізійных фільмах і тэлесерыялах, у вялікім кіно дэбютавала ў 1980 году з невялікай роляй у карціне «Мой амерыканскі дзядзечка». У далейшым яна стала паспяховай кінаактрысай і дзесяць разоў была намінаваная на нацыянальную кінапрэмію «Сезар». Фро двойчы выйгравала гэтую ўзнагароду: у 1997 годзе за найлепшую жаночую ролю другога плана ў камедыі «Сямейная атмасфера» і ў 2016 годзе за найлепшую жаночую ролю ў драме «Маргарыта».
У 1987 годзе Фро выйшла замуж за рэжысёра і сцэнарыста Мішэля Кувелара, які зняў фільм «Неразлучнікі» з Катрын у галоўнай ролі. У 1996 годзе яны ўдачарылі дзяўчынку з Маўрытаніі па імені Сюзана. Фро з’яўляецца афіцэрам французскага ордэна «За заслугі», кавалерам ордэнаў Мастацтваў і літаратуры і Ганаровага легіёна.