Славутасць | |
Кафедральны сабор Задара | |
---|---|
44°06′58″ пн. ш. 15°13′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Харватыя |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Задарская архідыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | раманскае мастацтва[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сабор святой Анастасіі (харв.: Katedrala sv. Stošije) з’яўляецца рымска-каталіцкім кафедральным саборам у Задары, Харватыя, цэнтрам архідыяцэзіі Задар, і самай вялікай царквой ва ўсёй Далмацыі (прыбярэжны рэгіён Харватыі).
Вытокі царквы ўзыходзыць да хрысціянскай базілікі, пабудаванай у IV—V стагоддзях, у той час як большая частка цяперашняга трохнефнага будынка была пабудавана ў раманскім стылі на працягу ХІІ-ХІІІ стагоддзяў.
Першы вядомы біскуп у Задары — Фелікс. Ён удзельнічаў у двух царкоўных саветах, у Аквіле ў 381 годзе і ў Мілане ў 390 годзе. Пачатковым заступнікам базылікі быў святы Пётр. У часы біскупа Даната дыяцэзія атрымала мошчы (попел) святой Анастасіі ад імператара Нікіфара I, якая стала новай заступніцай сабора. Данат замовіў саркафаг для рэшткаў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў саборы. Царква была ў значнай ступені перапрацавана ў ХІ-ХІІІ стагоддзях, і была паўторна асвечана папам Аляксандрам VII у 1177 годзе .
Падчас аблогі горада Задар з боку венецыянцаў і крыжакоў у 1202 годзе сабор быў моцна пашкоджаны. На працягу ўсяго ХІІІ стагоддзя будынак рамантаваўся. Ён быў паўторна асвечаны 27 мая 1285 года [1], хоць новы будынак, спраектаваны падобна на царкву Санта-Марыя-дэла-П’яца ў Анконе, быў завершаны толькі ў 1324 годзе .
Першы два паверхі званіцы былі пабудаваны ў 1452 годзе. Для завяршэння будаўніцтва быў наняты сэр Томас Грэм Джэксан, і вежа была скончана ў 1893 годзе. [2]
Папа Ян Павел II наведаў сабор 9 чэрвеня 2003 года падчас аднаго са сваіх апошніх міжнародных падарожжаў.
Фасад, пабудаваны ў 1324 годзе, мае тры ордэры: ніжні, больш масіўны з трыма парталамі, цэнтральны, з барэльефам Мадонны з немаўлём, святога Хрысагона і Анастасіі, і верхні, які завяршаецца трохкутным франтонам, і ўпрыгожаны сляпымі аркадамі. Таксама фасад упрыгожваюць вялікае акно-ружа ў раманскім стылі і меншае акно-ружа ў гатычным стылі. Левы край фасада упрыгожаны статуяй льва, правы край — статуяй быка: гэта сімвалы евангелістаў Марка і Лукі, адпаведна. Багата упрыгожаны галоўны партал змяшчае барэльеф з чатырох апосталаў. Люнет левага партала ўпрыгожаны статуяй містычнага ягня, а кансолі каля склепа ўтрымліваюць статуі анёла Гаўрыіла і Панны Марыі, якія старэйшыя па паходжанню за сам партал.
Сабор мае цэнтральны і два бакавы нефы. Прэзбітэрый размешчаны на ўзвышэнні; крыпта ХІІ стагоддзя знаходзіцца пад ім. У прэзбітэрыі размешчаны хоры, выкананыя ў гатычным стылі ў XV стагоддзі; над галоўным алтаром раннегатычны ківорый з 1322 года, а за ім — каменнае сядзенне, зробленае для архібіскупа. На паўночнай сцяне знаходзіцца мармуровы алтар з выявамі святога Дамініка і Святога Сэрца. Алтар быў перанесены з аднайменнай царквы. Другі алтар прысвечаны чыстцовым душам і быў пабудаваны венецыянскім муляром Пятром Анега ў 1805 годзе. У канцы нефа знаходзіцца мармуровы алтар з выявай Святога Сэрца, а ў апсідзе знаходзіцца мармуровы саркафаг з мошчамі святой Анастасіі з надпісам біскупа Даната (ІХ стагоддзе). У саборы таксама можна ўбачыць фрагменты сярэднявечных фрэсак.
У паўднёвым нефе месціцца мармуровы алтар, які выкарыстоўваецца для захоўвання рэліквій. Побач з ім знаходзіцца алтар святой Камуніі скульптара А. Вівіані з 1718 года. Алтар мае багатыя ўпрыгажэнні з калонамі і статуямі. Пад шатром — статуя Мадоны з памерлым Хрыстом, які ляжыць у яе на каленях, са статуямі Майсея і Іллі па баках. На алтарных крылах знаходзяцца вялікія статуі чатырох евангелістаў, а пад імі, фігуры цнотаў.
Царква мае гексагональны баптыстэрый, якая ўзыходзіць да VI стагоддзя, размешчаны на паўднёвым баку сабора. Арыгінальны баптыстэрый быў разбураны ў бамбёжцы Задара 16 снежня 1943 года і быў адноўлены ў 1989 годзе.
Сцены і апсіда рызніцы, таксама вядомая як капліца святой Варвары, належаць да самых старажытных частках сабора, нароўні з мазаікай падлогі з выявай двух аленяў (пачатку V стагоддзя).
Музей царкоўнага мастацтва утрымлівае Задарскі паліпціх, раннюю працу венецыянскага мастака Віторэ Карпача.