Кача э пэпэ

Кача э пэпэ
італ.: Pasta cacio e pepe
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
Roman cuisine[d] і cuisine of Lazio[d]
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Падача
Тып стравы першая страва[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ка́ча э пэ́пэ (італ.: Cacio e pepe) — страва з макароны, тыповая для італьянскага рэгіёну Лацыё[1]. Cacio e pepe абазначае «сыр і перац» на некалькіх дыялектах цэнтральнай Італіі. У адпаведнасці з назвай, страва змяшчае цёрты сыр пекарына рамана[en] і чорны перац разам са спагеці[1] або спагеціні[2]. Усе інгрэдыенты добра захоўваюцца на працягу доўгага часу, што робіць страву зручнай для пастухоў, якія шмат перасоўваюцца і ня маюць магчымасці гатаваць. Раіцца выкарыстоўваць макарону з шурпатай паверхняй, каб соус добра схапіўся.

Пасту зазвычай гатуюць у кіпячай падсоленай вадзе, пасля чаго яна выкідаецца ў цёрты пекарына, змяшаны з чорным перцам, з дадаткам невялікай колькасці гарачай, крухмалістай, вады, у якой гатавалася макарона. Цяпло плавіць сыр, а крухмал у вадзе дапамагае звязаць перац і сыр з макаронай[3].

  1. а б Boni (1930), p. 46
  2. Pasta cacio e pepe(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 March 2018. Праверана 3 May 2018.
  3. Spaghetti Cacio e Pepe Ricetta Originale Romana (італ.). The Foodellers. Праверана 17 October 2019.