Каўнаская духоўная семінарыя | |
---|---|
| |
Арыгінальная назва | літ.: Kauno kunigų seminarija |
Год заснавання | 1864 |
Канфесія | Каталіцтва |
Сайт | kks.lcn.lt |
Каўнаская духоўная семінарыя (літ.: Kauno kunigų seminarija) — вышэйшая каталіцкая спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі святароў у Каўнасе, з’яўляецца найбуйнейшай каталіцкай семінарыяй у Літве. Лічыцца часткай тэалагічнага факультэта Універсітэта Вітаўта Вялікага.
Пасля паўстання 1863—1864 гадоў рэзідэнцыя біскупа Жамойці Мацеюса Валанчуса была перанесена з Варняў у Коўна. У гэтым жа годзе пры манастыры цыстэрцыянцаў і касцёле св. Георгія была ўтворана духоўная семінарыя. З 1863 па 1870 гады колькасць навучэнцаў у семінарыі была абмежавана, бо службовыя асобы Расійскай імперыі не дазвалялі набор новых навучэнцаў.
Падчас Першай сусветнай вайны семінарыя пераехала ў Трашкуны, будынак семінарыі ў Коўне быў пераўтвораны ў ваенны лазарэт. У 1918 годзе, пасля здабыцця Літвой незалежнасці, семінарыя вярнулася ў Коўна.
Пасля анексіі Літвы Савецкім Саюзам Каўнаская семінарыя засталася адзінай у Літве, усе іншыя былі закрыты. Большасць будынкаў семінарыі былі канфіскаваны, а многія святары арыштаваны ці дэпартаваны.
Пасля абвяшчэння Літвой у 1990 годзе незалежнасці семінарыі вярнулі яе былыя будынкі[1].