Квэнья

Квэнья
Саманазва: Quenya, Quendya
Створаны: Дж. Р. Р. Толкін
Катэгорыя: штучныя мовы
Моўныя коды
ISO 639-1:
ISO 639-2:
ISO/DIS 639-3:
Штучныя мовы
Першыя строчкі плача Namáriё запісаныя тэнвар і лацінскім алфавітам.

Квэ́нья (Quenya) — выдуманая мова, распрацаваная Дж. Р. Р. Толкінам. У легендарыуме з’яўляецца адной з эльфійскіх моў — мову нолдар і ваньяр. Слова квэнья перакладаецца як «гутарка, мова» ці, супрацьпастаўляючыся іншым мовам, «эльфійская гутарка, эльфійская мова».

Знешняя гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Працаваць над гэтай мовай Толкін пачаў у 1915 годзе. Асновай для стварэння гэтай мовы стала фінская мова; акрамя гэтага, Толкін часткова пазычыў фанетыку і арфаграфію лацінскай і грэчаскай моў. Назва мовы, магчыма, узнікла пад уплывам назвы мовы квэн, блізкай да фінскай, распаўсюджанай у гістарычнай вобласці Квэнландыя (Каянская зямля) ў паўночнай Скандынавіі[1] Толкін прысвяціў шмат увагі канструяванню мовы. Граматыка квэнья была перагледжана чатыры разы да таго, як набыла канчатковую форму. У той жа час, лексіка заставалася адносна стабільнай на працягу ўсяго працэсу стварэння.

Паралельна з распрацоўкай мовы квэнья Толкін апісваў народ, які гаварыў на гэтай мове, — Эльдар ці эльфаў, а таксама гісторыю, краіну і свет, у якім яны маглі б на ёй гаварыць (Серадзем’е). Вынаходніцтва мовы паўплывала на стварэнне трылогіі «Уладар пярсцёнкаў», якая стала класічным творам жанра фэнтэзі.

У час, калі адбываліся падзеі, апісаныя ў «Уладары пярсцёнкаў», квэнья выйшла з паўсядзённага ўжытку і заняла ў культуры Серадзем’я тое ж месца, што і латынь у сярэдневяковай еўрапейскай культуры. Невыпадкова сам Толкін часта называў квэнья «эльфійскай латынню»[2]. Асноўнай мовай зносін эльфаў стаў сіндарын.

У абедзвюх эльфійскіх мовах дзве сістэмы пісьменства — рунічная Кірт і алфавітная Тэнгвар. Дзеля транслітарацыі тэкстаў на квэнья і сіндарыне часта ўжываецца лацінскі алфавіт. Напрыклад: «Sin macil Elesarwa» — «Гэта меч Элесара (Арагорна)».

На гэты час на квэнья выдаецца некалькі часопісаў. Таксама ў Вялікабрытаніі і ЗША абаронена некалькі дысертацый па граматыцы гэтай мовы.

У 2004 годзе, пасля выхаду на экраны апошняй серыі кінафільма «Уладар пярсцёнкаў», значна павялічылася цікавасць да эльфійскіх моў. Напрыклад, у Вялікабрытаніі ў мужчынскай школе Бірмінгема «Тэрверс-Грын» («Turvers Green Boys» Technology College in Birmingam) упершыню ў свеце вучням пачалі афіцыйна выкладаць эльфійскую мову[3].

Большасць з карыстальнікаў эльфійскіх моў з’яўляюцца пріхільнікамі твораў Толкіна — талкіністамі, дакладная іх колькасць не паддаецца ўліку.

Унутраная гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Старажытная квэнья

[правіць | правіць зыходнік]

Квэнья ў сваёй старой форме, запісанай сараці Руміла, была вядомая пад назвай старая ці старажытная квэнья (Yára-Quenya). Яна ўяўляла сабой мову, якая развілася з агульнай эльфійскай — мовы эльдар. Акрамя эльфаў, квэнья карысталіся Валар. Вядома, што эльфы запазычылі ў квэнья частку словаў з валарына. Гэта больш адзначаецца ў дыялекце ваньяр, чым у нолдар.

Пармаквеста і тарквеста

[правіць | правіць зыходнік]

У штодзённых гутарках эльфаў Валінора ўжывалася т. зв. тарквеста (Tarquesta), а ў навуцы і пад час правядзення разнастайных цырымоній — пармаквеста (Parmaquesta). Пры гэтым нолдар і ваньяр гаварылі на двух падобных дыялектах тарквесты — налдарын і ваньярын.

Дыялект квэнья, на якім гаварылі ваньяр. На яго больш паўплываў валарын, што пацвярджае большая, чым у налдарыне, колькасць запазычанняў. Сама квэнья ў гэтым дыялекце мела назву квэндзя.

Тэлеры, якія прыбылі ў Эльдамар, размаўлялі на мове, падобнай да квэнья, таму некаторыя эльфы лічылі тэлерын адным з яе дыялектаў. Самі тэлеры не падтрымлівалі гэты пункт гледжання.

Квэнья выгнаннікаў

[правіць | правіць зыходнік]

Мова тых нолдар, якія вярнуліся ў Белерыянд. Узнікла пасля забароны Цінгала і прыняцця нолдар у якасці асноўнай мовы для зносін з іншымі эльфамі сіндарына. Квэнья выгнаннікаў у нечым адрозніваецца ад квэнья Амана дзякуючы запазычванню некаторых сіндарынскіх словаў. Адрозненні назіраліся таксама і ў вымаўленні асобных гукаў.

Выкарыстоўванне квэнья іншымі народамі

[правіць | правіць зыходнік]

На квэнья гутарылі таксама ў Нуменары, таксама ў Гондары і Арноры. На працягу Трэцяй эпохі квэнья захавала той жа статус, што і лацінская мова ў Еўропе.

Вымаўленне гукаў квэнья і звесткі аб позняй фаналогіі мовы апісаныя ў дадатку Е рамана «Уладар пярсцёнкаў» і нарысе «Outline of Phonology», апублікаваным у часопісе «Parma Eldamberon». Пры стварэнні мовы Толкін імкнуўся наблізіць фаналогію да лацінскай.

Склоны квэнья:

Лікі:

  • Адзіночны лік — вызначае адну рэч.
  • Парны лік — вызначае непадзельную пару рэчаў, напрыклад «рукі». Яшчэ адзін характэрны прыклад — у квэнья пра лепшых сяброў гавораць «meldu» — гэта значыць «пара сяброў». Гэта паказвае, наколькі яны блізкія.
  • Множны лік — вызначае некалькі рэчаў.
  • Зборны лік — вызначае непадзельную групу рэчаў, напрыклад «народ», ці вызначаную групу рэчаў, калі выкарыстоўваецца з вызначаным артыклем.

Назоўнікі падзяляюцца на тры склоны, але ёсць шмат выключэнняў, звязаных з этымалогіяй словаў.

У квэнья нолдар-выгнаннікаў ёсць два спражэнні дзеясловаў: першасныя (заканчваюцца ў аснове на зычны) і вытворныя (заканчваюцца ў аснове на галосны), таксама ёсць вялікая колькасць дзеясловаў-«выключэнняў», зразумець спражэнне якіх магчыма толькі звярнуўшыся да іх этымалогіі, ці проста запомніць.

Тэнгвар. У «знешнім» квэнья часцей выкарыстоўваецца лацінскі алфавіт, паводле сваіх правілаў, адлюстроўваючы тэнгвар, але таксама і са знакамітымі «дзвюма кропкамі», звычайна над канцавым ці падзяляльным e, але не толькі.

Зноскі

  1. DuBois, Tom; Mellor, Skott (2002). "The Nordic roots of Tolkien's Middle Earth". Scandinavian Review (Summer). New York, NY: The American-Scandinavian Foundation. ISSN 0098-857X.(недаступная спасылка)
  2. Вяртанне караля, Дадатак Е, «Аб эльфах»
  3. Parkinson, Justin. Do you speac Elf? (англ.) (4 сакавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 20 июля 2008.