Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Кейлар Антоніа Навас Гамбоа | |||||||||||||||||||||
Мянушкі | Келарытой, Пальчатка, Сцяна | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
15 снежня 1986[1][2][…] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Коста-Рыка | |||||||||||||||||||||
Рост | 185 см[5] | |||||||||||||||||||||
Вага | 80,12 кг[5] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Пары Сен-Жэрмен | |||||||||||||||||||||
Нумар | 1 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ке́йлар Анто́ніа На́вас Гамбо́а (ісп.: Keylor Antonio Navas Gamboa; нар. 15 снежня 1986, Сан-Ісідра, Коста-Рыка) — костарыканскі футбаліст, брамнік французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі.
Прафесійную кар’еру пачаў у клубе «Сапрыса» ў 2005 годзе. Разам з клубам станавіўся шматразовым чэмпіёнам краіны, з’яўляючыся пры гэтым асноўным брамнікам каманды. У ліпені 2010 года Навас падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Альбасетэ». У сваім першым сезоне за клуб прапусціў толькі 6 гульняў чэмпіянату ў Сегундзе. Паводле вынікаў сезона клуб вылецеў з розыгрышу.
У сезоне 2011/12 ігрок быў аддадзены ў арэнду ў клуб Ла Лігі ў каманду «Левантэ»[6]. Дэбютаваў за клуб 13 мая 2012 года, выйшаўшы на пляцоўку ў апошнім туры чэмпіянату ў матчы супраць «Атлетыка» з Більбаа. Клуб атрымаў перамогу ў тым матчы з лікам 3:0[7]. Пасля гэтага брамнік здолеў апярэдзіць Густава Мунуа ў барацьбе за месца ў браме, стала гуляючы ў асноўным складзе каманды.
3 жніўня 2014 года «Рэал» аб’явіў пра пераход у яго склад Наваса за 10 млн еўра. Брамнік падпісаў з мадрыдскім клубам 6-гадовае пагадненне[8]. Першы час быў другім брамнікам пасля Ікера Касільяса, пасля стаў асноўным брамнікам мадрыдцаў. У сезоне 2018/19 стаў саступаць месца ў аснове Цібо Куртуа.
У верасні 2019 года перайшоў у «Пары Сен-Жэрмен», падпісаўшы кантракт на 4 гады. У адваротным кірунку адправіўся Альфонс Арэала[9]. Спачатку быў асноўным брамнікам парыжан, у сезоне 2021/22 змагаўся за месца ў складзе з Джанлуіджы Данарумам, у сезоне 2022/23 новы галоўны трэнер «Пары Сен-Жэрмен» Крыстоф Гальцье пакінуў Наваса другім брамнікам.
У студзені 2023 года на правах арэнды далучыўся да англійскага «Нотынгем Форэст», дзе гулўя да канца сезона 2022/23.
У жніўні 2006 года Навас быў выкліканы ў склад зборнай Коста-Рыкі на таварыскі турнір у Еўропе, аднак першыя матчы за зборную Кейлар правёў толькі праз два гады. На чэмпіянаце свету брамнік дэбютаваў у 2014 годзе ў Бразіліі, дзе быў асноўным брамнікам. Паказваючы добрую гульню, Навас дапамог Коста-Рыцы выйсці ў чвэрцьфінал, дзе лацінаамерыканцы саступілі зборнай Нідэрландаў у серыі пенальці[10].
«Сапрыса»:
«Рэал» Мадрыд:
«Пары Сен-Жэрмен»: