Кентукійскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Kentucky | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Kentucky |
Заснаваны | 1865 |
Студэнты | 29 986[1] і 27 645[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Лексінгтан, Кентукі, ЗША |
Сайт | uky.edu |
![]() |
Кентукійскі ўніверсітэт (англ.: University of Kentucky) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Лексінгтан у штаце Кентукі.
Заснаваны ў 1865 годзе Джонам Браянам Боўманам як сельскагаспадарчы і механічны каледж, універсітэт сёння з'яўляецца ўстановай адукацыі з найбольшай колькасцю студэнтаў у штаце.
Установа ўключае 16 каледжаў, аспірантуру, 93 праграмы бакалаўрыяту, 99 магістарскіх праграм, 66 доктарскіх праграм і 4 прафесійныя праграмы.
Па дадзеных Нацыянальнага навуковага фонду ЗША, універсітэт выдаткаваў 393 мільёны долараў на даследаванні і распрацоўкі ў 2018 годзе, што ставіць яго на 63-е месца ў ЗША.
Двое выпускнікоў універсітэта атрымалі Нобелеўскія прэміі.