Клеапатра Селена II | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
25 снежня 40 да н.э.[1] |
Смерць |
5[2] |
Месца пахавання | |
Род | Пталамеі |
Бацька | Марк Антоній |
Маці | Клеапатра |
Муж | Юба II[3] |
Дзеці | Пталамей[d], Друзіла[d] і Cleopatra of Mauretania[d] |
![]() |
Клеапатра II Селена (29 снежня 40 да н.э. — 6 н.э.) — дачка Марка Антонія і Клеапатры VII, з 34 г. да н.э. царыца вобласці на захадзе ад Егіпта — Кірэнаікі.
Сястра-блізня Аляксандра Геліяса. Разам з ім у 29 годзе да н.э. стала мімавольнай удзельніцай трыумфу Актавіяна, у адрозненне ад маці, якая скончыла жыццё самагубствам, каб пазбегнуць гэтай ганьбы.
Актавіян Аўгуст выхаваў яе і ў 20 годзе да н.э. выдаў замуж за кіраўніка Нумідыі і Маўрэтаніі Юбу II. У іх быў сын Пталамей.
На манетах яна намалявана з прычоскай на прамы прабор, як у Лівіі.