Клеапа́тра (стар.-грэч.: Κλεοπάτρα, лац.: Cleopatra — літаральна «слаўная бацькам») — жаночае імя грэчаскага паходжання, якое карысталася асаблівай папулярнасцю ў антычнай Македоніі. Часта гэта імя можна сустрэць у эліністычных дзяржавах Селеўкідаў і Пталамеяў. Прысутнічае і ў праваслаўных святцах.
У гісторыі гэта імя насілі многія царыцы з македонскай дынастыі Аргеадаў, пазней Пталамеяў і Селеўкідаў. Найбольш вядомыя:
- Клеапатра — жонка македонскага цара Пердыкі II у 2-й палове V ст. да н.э.
- Клеапатра — жонка македонскага цара Архелая, маці македонскага цара Арэста.
- Клеапатра (* 355 да н.э.- † 336 да н.э.) — апошняя жонка македонскага цара Філіпа II
- Клеапатра (* 354 да н.э.- † 308 да н.э.) — сястра Аляксандра Македонскага і царыца Эпіра.
- Клеапатра I Сіра (* 215 да н.э.- † 177 да н.э.) — жонка егіпецкага цара Пталамея V, дачка сірыйскага цара Антыёха III ад Лаадыкі
- Клеапатра II (* 185 да н.э.- † 115 да н.э.) — дачка Пталамея V ад Клеапатры I, родная сястра і жонка Пталамея VI, потым жонка (і родная сястра) Пталамея VIII
- Клеапатра III (* 161 да н.э.- † 101 да н.э.) — дачка Пталамея VI ад Клеапатры II, пляменніца і жонка Пталамея VIII
- Клеапатра Тэя (* 164 да н.э.- † 121 да н.э.) — іншая дачка Пталамея VI ад Клеапатры II, жонка сірыйскіх цароў Аляксандра I Баласа і Дэметрыя II Нікатара
- Клеапатра IV (* 138 да н.э.- † 112 да н.э.) — дачка Пталамея VIII ад Клеапатры III, сястра і жонка Пталамея IX, пасля выгнання з Егіпта жонка сірыйскага цара Антыёха IX
- Клеапатра Селена I (* 135 да н.э.- † 69 да н.э.) — 2-я дачка Пталамея VIII ад Клеапатры III, сястра і жонка Пталамея IX, потым верагодна Пталамея X, потым жонка сірыйскага цара Антыёха VIII, Антыёха IX, Антыёха X і маці цара Антыёха XIII[1].
- Клеапатра Берэніка царыца Егіпта з 81 па 80 г да н.э., і магчыма з 101 па 88 г да н.э. замест са сваім мужам-дзядзькоў Пталамеем X Аляксандрам. Нарадзілася ў 120 г да н.э., дачка Пталамея IX Латира і Клеапатры Селены.
- Клеапатра VI Трыфаена (* 100 да н.э.- † 57 да н.э.) — дачка Пталамея X, стрыечная сястра і жонка Пталамея XII
- Клеапатра VII Філапатар (* 69 да н.э.- † 30 да н.э.) — апошняя і самая вядомая егіпецкая царыца дынастыі Пталамеяў, дачка Пталамея XII ад верагодна Клеапатры VI, сястра і жонка Пталамея XIII і Пталамея XIV, палюбоўніца Юлія Цэзара і Марка Антонія.
- Клеапатра Селена II (* 40 да н.э.- † 6 н.э.) — дачка Марка Антонія і Клеапатры VII, царыца Кірэнаікі, пасля 20 г. да н.э. царыца Нумідыі.
- Клеапатра Алхімістка (III/IV стагоддзе) — егіпецкі алхімік.
- Клеапатра Пантыйская (110 да н.э.—58 да н.э.) — пантыйская прынцэса.
- У хрысціянскай рэлігіі шануецца таксама блажэнная Клеапатра, набожная ўдава з Палесціны (пам. 327); яе памяць 1 лістапада (19 кастрычніка).
Зноскі