Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клодзка[1] (польск.: Kłodzko, ням.: Glatz — Глац) — горад на паўднёвым захадзе Польшчы, за 420 км на захад ад Варшавы і за 90 км на поўдзень ад Уроцлава. Адміністрацыйны цэнтр Клодзкага павета Ніжнесілезскага ваяводства, утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Клодзка. Чыгуначная станцыя. Займае плошчу 24,84 км². Насельніцтва 27 тыс. чалавек.