Шматгадовыятравяністыя расліны вышынёй 15—40 см. Карэнішча гарызантальнае. Лісце трайчастае, буйное, апушанае. У пазухах прыкаранёвага лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца. Кветкі аднаполыя, белыя. Кветаносы вышэйшыя за лісце. Плады — ягады, дробныя, малінава-чырвоныя, салодкія, духмяныя з белай мякаццю.
Пашыраны і культывуюцца ў Еўропе. У дзікім стане сустракаецца ў лясах, хмызняках, цяністых месцах і высокім травастоі ў еўрапейскай частцы былога СССР[2]. На тэрыторыі Беларусі ў дзікім стане трапляецца ў цяністых лясах, хмызняках, на ўзлесках.
↑ абМитюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г.Земляника лесная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 51—54. — 200 с. — 130 000 экз.
↑Земляника мускусная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)