Кобальт-60 — штучны радыеактыўны нуклід хімічнага элементу кобальту з зарадавым лікам 27 і масавым лікам 60. У прыродзе практычна не сустракаецца з-за малога перыяду паўраспаду. Адкрыты ў канцы 1930-х гадоў Г. Сібаргам і Дж. Лівінгудам у Каліфарнійскім універсітэце.
Актыўнасць аднаго грама гэтага нукліда складае каля 44 ТБк (1200 Кі). Кобальт-60 мае найбольшы час жыцця сярод радыеактыўных нуклідаў кобальту і мае шэраг важлівых практычных прымяненняў.
Кобальт-60 з’яўляецца прадуктам β−-распаду нукліда жалеза-60 (перыяд паўраспаду складае 1,5(3)×106 гадоў):
У далейшым кобальт-60 таксама распадаецца праз бэта-распад (перыяд паўраспаду 5,2713 гадоў), у выніку якога ўзнікае стабільны ізатоп нікель-60:
У працэсе распаду 60Co найбольш верагодна выпраменьванне квантаў з энергіяй 1,1732 МеВ і 1,3325 МеВ. Поўная энергія распаду кобальту-60 складае 2,823 МеВ.
Кобальт-60 атрымліваюць штучна, падвяргаючы адзіны стабільны ізатоп кобальту 59Co ўздзеянню цеплавых нейтронаў (у ядзерным рэактары або з дапамогай генератара нейтронаў).
Кобальт-60 выкарыстоўваецца ў вытворчасці крыніц гама-выпраменьвання з энергіяй каля 1,3 МэВ, якія выкарыстоўваюцца для:
Таксама кобальт-60 выкарыстоўваецца ў сістэмах кантролю ўзроўню металу пры бесперапыннай разліўцы сталі. Акрамя таго, гэта адзін з ізатопаў, якія выкарыстоўваюцца ў радыеізатопных крыніцах энергіі.