Конрад Танканогі

Конрад Танканогі
польск.: Konrad Laskonogi
князь глагоўскі
1177 — паміж 1180 і 1190
Пераемнік Баляслаў I Высокі

Нараджэнне не раней за 1143
Смерць 1178[1]
Месца пахавання
Род Сілезскія Пясты
Бацька Уладзіслаў II Выгнаннік
Маці Агнеса Бабенбергская[d]
Сілезія ў 1177—1185 гадах      Баляслаў I Высокі      Яраслаў (князь апольскі)      Мешка I Крываногі      Конрад Танканогі

Конрад Танканогі (польск.: Konrad Laskonogi; * 1146/1157 — 17 студзеня паміж 11801190) — князь Глогава з 1177 года.

Быў трэцім сынам Уладзіслава II Выгнанніка —— князя-прынцэпса Польшчы (11381146) і Памор'і, князя Кракава, Сандомежа, усходняй Вялікай Польшчы, Куявіі, Сілезіі і Агнэсы фон Бабенберг, роднай сястры імператара Конрада III.

Унук — па бацьку Баляслава III Крывавустага, па маці — маркграфа Аўстрыйскага Леапольда III. Стрыечны брат імператара Фрыдрыха Барбаросы.

Пра першыя гады жыцця Конрада вядома мала. Ён, відаць, нарадзіўся каля 1146 года ў замку Альтэнбург у Цюрынгіі, дзе ў той час знаходзілася ў выгнанні пасля канфлікту бацькі Уладзіслава II з братамі яго сям'я.

Быў аддадзены на выхаванне ў бенедыкцінскае абацтва Фульда[2].

У 1163 годзе яго старэйшыя браты Баляслаў I Высокі і Мешка I Крываногі, заручыўшыся падтрымкай імператара Фрыдрыха I Барбаросы змаглі ўгаварыць Баляслава IV Кучаравага і атрымалі княства Сілезія. У склад іх уладанняў уваходзіла Сярэдняя і Ніжняя Сілезія з гарадамі Уроцлаў, Аполе, Рацібуж, Глогаў і Лягніца.

Малалетні Конрад застаўся ў Германіі.

Сумеснае кіраванне старэйшых братоў Сілезіяй працягвалася нядоўга, паступова паміж імі ўзніклі сваркі і наступіў разлад. У выніку, у 1173 годзе яны падзялілі Сілезію паміж сабой: Баляслаў I Высокі атрымаў уладу над большай часткай Ніжняй Сілезіі і кіраваў з Уроцлава, а Мешка — Рацібожскім і Цешынскім княствамі. Узніклі Урацлаўскае і Рацібожскае княствы.

Дасягнуўшы паўналецця Конрад вярнуўся ў Сілезію, і таксама стаў прэтэндаваць на яе частку. Сваркі паміж братамі працягнуліся.

Баляслаў паспрабаваў прад'явіць правы на Кракаўскае княства, але ў 1177 годзе пацярпеў паражэнне і па просьбе, які ўмяшаўся ў канфлікт паміж братамі, князя (прынцэпса) Польшчы Казіміра II Справядлівага быў вымушаны вылучыць са сваіх уладанняў Глагоўскае княства, у якім стаў кіраваць яго малодшы брат Конрад Танканогі.

Конрад быў халасты і не меў дзяцей, таму пасля яго смерці паміж 1180 і 1190 гадамі княства было атрымана ў спадчыну яго старэйшым братам Баляславам I Высокім.

Невядома, дзе быў пахаваны князь Конрад Танканогі, хоць можна выказаць здагадку, што ў Глогаве.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #136418449 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 сакавіка 2015.
  2. Паводле іншых крыніц, Конрад навучаўся пры бенедыкцінскім кляштары Міхаэлесберг у Бамбергу
  • Historische Kommission für Schlesien (Hg.): Geschichte Schlesiens, Bd. 1, Sigmaringen 1988, ISBN 3-7995-6341-5, S. 87 (ням.)