Пасёлак гарадскога тыпу
Красная Яруга
| ||||||||||||||||||||||||
Красная Яруга[2] (руск.: Кра́сная Яру́га) — пасёлак гарадскога тыпу ў Белгародскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Краснаяружскага раёна і гарадскога паселішча «Пасёлак Красая Яруга». Пасёлак размешчаны за 4 км ад чыгуначнай станцыі Свеклавічная (на лініі Белгарад — Сумы).
Населены пункт ўпершыню згадваецца ў 1681 годзе. У 1874 годзе прамысловец І. Харытоненка пабудаваў тут цукровы завод. Статус пасёлка гарадскога тыпу з 1958 года. У пасёлку нарадзіўся Герой Савецкага Саюза Рыгор Ткачэнка.