| ||||||||||||||||||||||||
Кратонэ — старажытны горад-порт на беразе Тарэнцкага заліва, у італьянскім рэгіёне Калабрыя, з 1994 года адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі.
Кратонэ — горад сучаснай забудовы. Аб старажытнасці паселішча нагадваюць замак Карла V, пераўтвораны ў гарадскі музей, дзе выстаўлены ў ліку іншага і вынікі найноўшых археалагічных раскопак, невялікае ўмацаванне La Castella на астраўку ў бухце і раманскі сабор.