Горад
| ||||||||||||||||||||
Крацінга́[2] (літ.: Kretinga, да 1915 года афіцыйная назва Кротынген, ням.: Crottingen, таксама Krottingen, Krettingen) — горад у заходняй Літве. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Крацінгскага раёна Клайпедскага павета. Колькасць насельніцтва каля 21,5 тыс. чалавек.
Крацінга адносіцца да этнаграфічнай вобласці Жамойць. З’яўляецца адным з самых старажытных гарадоў рэгіёна, першы ўспамін адносіцца да 1253 года, як успамін аб касцёле «Крэцін» Курляндскага біскупства.
Ян Караль Хадкевіч, калі валодаў вёскай Крацінга, пабудаваў побач з вёскай горад у 1609 годзе і назваў яго ў свой гонар — «Каральштат», які пазней атрымае назву «Крацінга»[3].