Крывічы | |
---|---|
![]() | |
Этнічныя мовы | |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | язычніцтва |
Геаграфічна-моўная група | усходнія славяне |
Блізкія этнасы | славене[крыніца?] |
Субэтнасы | полацкія крывічы, пскоўскія крывічы, смаленскія крывічы, цвярскія крывічы, пелапанескія крывічы |
Крывічы![]() |
---|
Крывічы́ — усходнеславянскае этнапалітычнае аб’яднанне (саюз плямёнаў).
На думку некаторых даследчыкаў, напрыклад Казіміра Бугі, А. Спіцына, Валянціна Сядова, магчыма, крывічы былі заходняга паходжання, з зямель сучаснай Польшчы або Германіі[1]. Самая вялікая па займанай тэрыторыі ўсходнеславянская супольнасць[2]. На аснове аднаго з аб’яднанняў (правадырстваў) крывічоў у другой палове X ст. сфарміравалася Полацкая дзяржава.
Гісторыкі па-рознаму выводзяць назву «крывічы»: ад імя вярхоўнага правадыра (Крыў/Крыва?), ад слова «крэўныя» (блізкія па крыві, параднёныя), ад «крывізны» мясцовасці (узгорысты рэльеф) і інш.
Крывічы займалі значны абшар Усходняй Еўропы. Яны жылі ў вярхоўях Дняпра, Дзвіны і Волгі. Звесткі пра іх змешчаны ў «Аповесці мінулых гадоў» пры апісанні падзей IX—X стст. Пра крывічоў («крывіцеінаў») пісаў таксама візантыйскі імператар і гісторык X ст. Канстанцін Парфірародны. Летапіс ХІІ ст. называе полацкіх князёў «крывіцкімі» або «крыўскімі».
Падчас славянскай каланізацыі занялі землі паміж Пскоўскім возерам на поўначы і верхнім Сожам, Дзясной і Бярэзінай на поўдні; паміж вярхоўямі Волгі на паўночным усходзе і Віліі на захадзе. На поўдні крывічы межавалі з дрыгавіцкім і радзіміцкім насельніцтвам, на поўначы з наўгародскімі славенамі, на захадзе суседнічалі з балцкімі супольнасцямі. Летапіснае паведамленне знаходзіць пацвярджэнне і ў археалагічным матэрыяле. Даследчыкі не знаходзяць якога-небудзь выразнага этнаграфічнага падзелу паміж землямі, якія засялялі крывічы[3].
Летапіс паведамляе пра скандынаваў на поўначы Усходняй Еўропы (862), згадвае паход Аскольда і Дзіра на крывічоў (865) і захоп Алегам Смаленска (882)[4].
Паводле займаных водных сістэм, вылучаюць крывічоў дзвінскіх, дняпроўскіх, пскоўскіх.
На тэрыторыі рассялення крывічоў-палачан даследчыкі[хто?] вывучаюць паселішчы ў Віцебску, Полацку, Лукомлі. Але найбольш значны матэрыял па гісторыі насельніцтва выяўлены ў курганных могільніках. Дакладна ўстаноўлена, што для полацкіх і смаленскіх крывічоў характэрна археалагічная культура доўгіх курганоў, у якой прысутнічаюць элементы матэрыяльнай культуры ўсходніх балтаў. Смаленскія крывічы вельмі блізкія да полацкіх па мове і культуры, таму ў этнаграфічных адносінах яны часта разглядаюцца як полацка-смаленская група.
Крывічы — адна з асноўных частак старабеларускага этнасу і беларускай народнасці[5].
Паводле Макса Фасмера назва магла паходзіць ад імя родапачынальніка плямён — Крыва[6][7], Імя Крыў, як думаюць, можа быць таксама звязана з імем-тытулам балцкага вярхоўнага жраца Крывэ-Крывайтэса[8].
Пра імя крывічоў ёсць легенда, што крывічы завуцца ад сярэдняй дачкі міфічнага славянскага цара Багуміра — Скрэвы[9], і спачатку зваліся скрывічамі. Як на доказ спасылаюцца на дакумент, якім Папа Рымскі ў 834 годзе прызначыў Ансгарыя сваім легатам да ўсіх паўночных народаў, у тым ліку да славен і скрыдэвіндаў. Апошнімі, як думаюць некаторыя аўтары, маглі быць скрывічы. Некаторыя аўтары выказаюць здагадку, што пачатковае «с/з» адпала з прычыны збегу трох зычных, і назва набыла форму «крэвы», «крывы», «крывічы»[10]
Археалагічныя даныя сведчаць, што крывічы як племянны саюз сфармаваліся як вынік паступовай асіміляцыі (славянізацыі) прышлымі славянамі мясцовых балцкіх і заходнефінскіх плямёнаў.
Пра паходжанне славянскіх продкаў крывічоў ёсць два асноўныя пункты гледжання. Першы звязвае іх прарадзіму з Карпатамі, другі — з тэрыторыяй паўночнай Польшчы. Удакладняецца, што спачатку крывічы прыйшлі на Пскоўшчыну ў VI стагоддзі (культура пскоўскіх доўгіх курганоў), рухаліся туды праз Сярэдняе Панямонне[11]. Пазней частка з іх прасунулася на поўдзень і засяліла Смаленшчыну і ўсходнюю Беларусь[12]. Раннюю дату з’яўлення крывічоў у раёне Пскова тлумачаць меншай шчыльнасцю мясцовага насельніцтва ў параўнанні з паўднёвым арэалам іх будучага рассялення.[хто?]
На карысць гіпотэзы сведчаць летапісы[13][14], якія паказваюць паходжанне крывічоў, асабліва палачан (разам з драўлянамі і дрыгавічамі) ад аселых на тэрыторыі Беларусі плямёнаў белых харватаў, сербаў і харутан, якія мігравалі ў вярхоўі Дняпра ў VI—VII стагоддзях[15].
Гіпотэза грунтуецца на працах сучасных лінгвістаў. У прыватнасці, параўнальны аналіз У. М. Тапарова, зроблены па выніках даследаванняў А. А. Залізняком мовы ноўгарадскіх берасцяных грамат і старажытнакрывіцкага дыялекту, праведзенага С. Л. Мікалаевым, паказвае зыходную прыналежнасць дыялекту крывічоў да паўночна-заходняй славянскай дыялектнай групы[16].
На думку Вацлава Ластоўскага, усходнеславянскія крывічы маглі паходзіць ад вольных дакаў і гетаў [17]. На думку Ластоўскага, пра гэта сведчыць археалогія[17]. Петр Кёпен і Іаахім Лялевель выводзяць назву крывічоў ад дунайскага (фракійскага) народу — кробізаў, або кровічаў і лічаць крывічоў іх нашчадкамі[18]. Восіп Турчыновіч лічыў, што крывічы паходзілі ад фракійцаў кровічаў якія мігравалі пасля ўварвання панонцаў[19]. Як аргумент Турчыновіч выкарыстоўвае мноства падобных тапонімаў з Дакіі і Мезіі на тэрыторыі Беларусі[19].
Ластоўскі выказваў здагадку, што ёсць яшчэ гістарычныя даныя пра перасяленне кровічаў з-над Дуная, захаваныя ў працах гісторыкаў Старажытнага Рыму. У 1 стагоддзі нашай эры, на берагах Дуная існавала Дака-Гецкая дзяржава, якая доўгі час вяла змаганне з Рымскай імперыяй. Цар дакаў Дэцэбал, будучы акружаны рымскім імператарам Траянам ва ўласнай сталіцы, добраахвотна спаліў сябе на пагорку, каб не трапіць у рукі ворага.
![]() |
«Дакія паняволена, Дакія абернута ў Рымскую правінцыю, аднак ня зысціліся надзеі рымлянаў! Яны пабачылі відовішча, якому ня было падобнага: Дака-Гэты, народ ратайскі, які жыў у вёсках і гарадох, ня жадаючы паддаваца рымскаму паняволяннню, спрамогся на нязвычайны чын, векапомны прыклад любові да незалежнасьці народнай: кінуў вельмі старую зямлю бацькоў сваіх, і рушыў на другі бераг Дунаю»[20] | ![]() |
Далей рымскія пісьменнікі адрозніваюць дзве Дакіі:
На тэрыторыі Беларусі знойдзены тэтрадрахмы тыпу Huşi-Vovrieşti, асноўная прыкмета міграцый гетаў[21]. Да пэўнага часу самыя паўночныя знаходкі такіх манет былі зафіксаваны ў вярхоўях Заходняга Буга і Стыра (правага прытока Прыпяці)[22] але знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі манеты[23] значна пашыраюць арэал іх распаўсюджання і дазваляюць выказаць меркаванне, што невялікая частка гецкага насельніцтва праз басейн Прыпяці магла дасягнуць Верхняга Падняпроўя. Варта адзначыць, што геты, якія ратаваліся ад скіфаў, сыходзілі, на думку Лявінскага[17], у слабазаселеныя рэгіёны. Археолаг Віталь Сідаровіч лічыць, што імаверна, такім рэгіёнам міграцый гетаў магла быць і тая частка Беларускага Падняпроўя[21].
Ластоўскі лічыў, што літоўскай назвай «gudai» захавалася да нашых дзён старая назва гетаў, якія выйші з-над Дунаю і аселі паміж Дзвіною і Прыпяццю, Дняпром і Нёманам у першыя стагоддзі нашай эры[24]. Таксама, паводле Ластоўскага, гетунамі, гецікамі, рускія называлі беларусаў у Расійскай імперыі[17]. Таксама Ластоўскі звязваў Гаўраў з Дзядоў з гетамі[17]. На думку Ластоўскака, гіпотэза паходжання крывічоў ад кровічаў зусім не тлумачыць іх этноніма[24].
Чэшскі гісторык Павел Ёзеф Шафарык лічыў продкамі крывічоў люцічаў і неўраў[25].
У зоне рассялення вяцічоў, крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў і севяран, знаходкі чарэпаў з аслабленым вуглом выступу носа звязваюць з тэндэнцыяй да мезакефаліі, меншым памерам падоўжнага і папярочнага дыяметра чэрапа, вузейшым тварам. У полацкіх крывічоў[26] таксама вылучаецца даліхацэфальны, з шырока выступаючым носам комплекс, падобная камбінацыя антрапалагічных прыкмет характарызуе некаторыя балтыйскія групы — латгалаў, земгалаў, жамойтаў[27][28]. Віктар Бунак прыйшоў да высновы пра падабенства даліхацэфальных крывічоў з алеманамі, як прадстаўнікамі паўночнага тыпу, і ўсходніх крывічоў — з сублапаноідным насельніцтвам[28].