Крымінальнае чытво | |
---|---|
Pulp Fiction | |
Жанр | гангстарскі фільм[d], незалежны кінематограф[1][2][…], драматычны фільм, крымінальны фільм[d], баявік і трылер[d] |
Рэжысёр | Квенцін Таранціна |
Прадзюсар | Лоўрэнс Бэндар |
Сцэнарыст | Квенцін Таранціна, Эвэры Роджар |
У галоўных ролях |
Джон Траволта Сэмюэл Лерой Джэксан Ума Турман Брус Уіліс |
Аператар | Анджэй Секула |
Кінакампанія | A Band Apart Films LLC[d], Jersey Films[d] і Miramax[d] |
Працягласць | 154 хвіліны |
Бюджэт | 8,5 млн $ |
Зборы | 213 928 762 $[3] і 107 928 762 $[4] |
Краіна | ЗША |
Мова | англійская |
Год | 1994 |
IMDb | ID 0110912 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Крымінальнае чытво» (англ.: Pulp Fiction) — фільм рэжысёра Квенціна Таранціна.
Фільм складаецца з некалькіх навел, якія аб’яднаныя агульным сюжэтам і паказаныя не ў храналагічным парадку. У адной з іх бандыты Джулс і Вінсэнт адпраўляюцца за валізкай свайго боса Марсэласа Уолеса. У іншай — Вінсэнт ідзе на спатканне з жонкай Марсэласа. У трэцяй баксёр Бутч падманвае Марсэласа і выйгравае дагаварны бой, у чацвёртай парачка рабаўнікоў спрабуе абрабаваць наведвальнікаў у кафэ, у якім абедаюць Вінсэнт і Джулс. Ва ўсіх гэтых навелах іх героі пападаюць у розныя незвычайныя сітуацыі і пераплятаюцца паміж сабой складанымі асабістымі сувязямі.
Стужка была перакладзена і агучана па-беларуску, за ініцыятывай «Беларускі гальфстрым», у 2008 годзе[5]. Ініцыятарам дубляжу выступіў Франак Вячорка, рэжысёрам — Аляксандр Памідораў. Пераклад зрабіў Макс Шчур, а рэдактарамі выступілі Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка і Пятро Садоўскі.