Крынічнік дуброўка |
Агульны выгляд квітнеючай расліны |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Veronica chamaedrys L., 1753
|
|
Крынічнік дуброўка[1] (Veronica chamaedrys) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).
Крынічнік дуброўка, польная дзеравянка[2], палейка, сярдзечка[3], кандрацікі, расходнік, трыдзевятка, ужоўнік[4][5], незабудка[2].
Колер кветкі залежыць ад яе ўзросту: адразу пасля расцвітання яна амаль белая, затым светла-блакітная, бэзавая, фіялетавая. У разгары цвіцення пялёсткі ярка-сінія. Крынічнік дуброўка — шматгадовая травяністая расліна з узыходзячым сцяблом, які апушаны двума радамі мяккіх валасінак, 10-45 см вышынёй. Лісце супраціўнае, круглява-яйкападобнае, часам даўгавата-яйкападобнае, надрэзана-тупазубчастае, пакрытае сядзячымі валасінкамі. Кветкі сабраны ў нешматкветкавыя гронкі, якія выходзяць з пазух верхняга лісця. Плод — каробачка. Размнажаецца крынічнік насеннем і вегетатыўна, хутка асвойвае новыя плошчы.
Расліна распаўсюджана ў Еўропе і Паўночнай Азіі. Ва Украіне расце па ўсёй тэрыторыі на ўзлесках, лясных палянах, палях, мурожных лугах, у стэпавай зоне.
Від Крынічнік дуброўка ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
Зноскі