Крыстафер Ламберт | |
---|---|
англ.: Christopher Lambert | |
Імя пры нараджэнні | Крыстоф Гі Дэні Ламбер |
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1957[1][2] (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Даян Лейн[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, прадпрымальнік, кінаакцёр, тэлеакцёр, вырабнік |
Кар’ера | 1979 — цяперашні час |
Кірунак | кінафантастыка і баявік |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000483 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крыстоф Гі Дэні Ламбер (фр.: Christophe Guy Denis Lambert; больш вядомы як Крыстафер Ламберт, англ.: Christopher Lambert; нар. 29 сакавіка 1957[1][2], Грэйт-Нек[d], Нью-Ёрк[3][4]) — французскі і амерыканскі акцёр, лаўрэат прэміі «Сезар» (1986).
За 30 гадоў кінакар’еры зняўся больш чым у 60 карцінах. Ламберт граў як у камедыях («Арлет», «Эркюль і Шэрлак супраць мафіі», «Чаму я?»), так і ў інтэлектуальным кіно («Падземка», «Забіць святара»). Аднак сапраўдную папулярнасць акцёр атрымаў дзякуючы ролям герояў-адзіночак у фантастычных фільмах і фільмах жанру «экшан» («Крэпасць/Апошні адлік», «Смяротная бітва», «Крутыя ствалы»), сярод якіх самая галоўная — несмяротны воін Конар Маклаўд з фільма «Горац».
Крыстафер Ламберт на Вікісховішчы |