Крысціян Эрыксен

Футбол
Крысціян Эрыксен
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Крысціян Данеман Эрыксен
Нарадзіўся 14 лютага 1992(1992-02-14)[1][2][…] (32 гады)
Грамадзянства  Данія
Рост 182 см[3]
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Манчэстэр Юнайтэд
Нумар 14
Маладзёжныя клубы
1995—2005 Данія Мідэльфарт
2005—2008 Данія Одэнсэ
2008—2010 Нідэрланды Аякс
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2013 Нідэрланды Аякс 113 (25)
2013—2020 Англія Тотэнхэм Хотспур 226 (51)
2020—2021 Італія Інтэрнацыянале 43 (4)
2022 Англія Брэнтфард 11 (1)
2022— Англія Манчэстэр Юнайтэд 13 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2009 Данія Данія (да 17) 27 (9)
2009 Данія Данія (да 18) 5 (1)
2009 Данія Данія (да 19) 3 (1)
2011 Данія Данія (да 21) 3 (1)
2010— Данія Данія 119 (39)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Еўропа 2020
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 лістапада 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 лістапада 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крысціян Данеман Эрыксен (дацк.: Christian Dannemann Eriksen; нар. 14 лютага 1992, Мідэльфарт, Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Даніі.

У стартавай гульні чэмпіянату Еўропы 2020 у матчы супраць зборнай Фінляндыі страціў прытомнасць пасля спынення сэрца. На полі яму зрабілі сардэчна-лёгачную рэанімацыю і адвезлі ў шпіталь. Праз шэсць дзён ён быў выпісаны пасля ўсталявання імплантаванага кардыёвертар-дэфібрылятара.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Сваю футбольную кар’еру Крысціян Эрыксен пачаў у сваім родным горадзе Мідэльфарт, а затым папоўніў моладзевы склад клуба «Одэнсэ». Эрыксен прайшоў футбольную школу «Одэнсэ», а таксама стажыраваўся ў «Чэлсі» і «Барселоне»[4][5]. На думку лонданцаў Крысціян для іх быў фізічна слабы, але іспанцы былі зацікаўлены маладым талентам.

«Барселону» апярэдзіў амстэрдамскі «Аякс», які 17 кастрычніка 2008 года заключыў з Эрыксенам кантракт на два з паловай гады; падпісанае пагадненне пачынала дзейнічаць з 1 студзеня 2009 года[6]. Паводле некаторых звестак трансфер дацкага іграка абыйшоўся «Аяксу» ў 1 млн еўра.

У кастрычніку 2009 года Крысціян быў прызнаны найлепшым маладым футбалістам Даніі ва ўзросце да 17 гадоў[7]. У студзені 2009 года Эрыксен папоўніў склад юнацкай каманды «Аякса», чыім трэнерам з’яўляўся Робін Пронк. Крысціян хутка прагрэсаваў і быў пераведзены Франкам дэ Бурам у наступную ўзроставую каманду амстэрдамцаў.

У пачатку студзеня 2010 года Марцін Ёль перавёў Эрыксена з юнацкай каманды ў асноўную[8]. Малады датчанін адправіўся на міжсезонны збор з асноўнай камандай у Партугалію і прыняў удзел у некалькіх таварыскіх гульнях. У сярэдзіне студзеня 2010 года Крысціян быў упершыню ўключаны ў заяўку асноўнага складу на маючы адбыцца матч чэмпіянату Нідэрландаў супраць клуба «НАК Брэда». 17 студзеня ў гульні супраць НАКа Эрыксен ва ўзросце 17 гадоў афіцыйна дэбютаваў за каманду, адгуляўшы 85 хвілін, Крысціян быў заменены на Сіма дэ Ёнга, а матч скончыўся ўнічыю 1:1[9]. У пачатку красавіка 2010 года Эрыксен падоўжыў свой кантракт з клубам да 30 чэрвеня 2014 года[10].

«Тотэнхэм Хотспур»

[правіць | правіць зыходнік]

30 жніўня 2013 года было абвешчана, што Крысціян стаў іграком клуба «Тотэнхэм Хотспур»[11]. Лічыцца, што ўгода абыйшлася англійскаму клуба ў 11 млн фунтаў стэрлінгаў, пасля таго як Эрыксен прайшоў медыцынскае абследаванне ў клубе.

На працягу сямі сезонаў Эрыксен быў адным з лідараў лонданскай каманды, у сезонах 2013/14 і 2016/17 прызнаваўся найлепшым іграком клуба.

«Інтэрнацыянале»

[правіць | правіць зыходнік]

28 студзеня 2020 года міланскі «Інтэрнацыянале» абвясціў аб пераходзе Эрыксена, кантракт быў падпісаны да лета 2024 года.

29 кастрычніка 2021 года было абвешчана, што Эрыксен больш не зможа гуляць у Серыі A з-за сардэчнага дэфібрылятара, імплантаванага пасля спынення сэрца падчас чэмпіянату Еўропы (такія апараты забаронены ў чэмпіянаце Італіі). У гэты час футбаліст праводзіў аднаўляльныя індывідуальныя трэніроўкі з «Одэнсэ», рыхтуючыся да вяртання ў вялікі футбол. 17 снежня 2021 года «Інтэр» паведаміў, што кантракт з Эрыксенам па ўзаемнай згодзе быў разарваны.

31 студзеня 2022 года падпісаў шасцімесячны кантракт з «Брэнтфардам», за які правёў 11 матчаў у Прэм’ер-лізе і забіў адзін гол.

«Манчэстэр Юнайтэд»

[правіць | правіць зыходнік]

15 ліпеня 2022 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да «Манчэстэр Юнайтэд», падпісаўшы трохгадовы кантракт[12].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Крысціян атрымаў сваё першае запрашэнне ў склад нацыянальнай зборнай Даніі ў лютым 2010 года, дэбютаваўшы ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі ў сакавіку[13].

«Аякс»:

«Інтэрнацыянале»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Зноскі