Крыштаф Хадкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Крыштаф Хадкевіч. Невядомы мастак, XVII ст. | |||||||
![]() Герб «Хадкевіч» («Грыф з мячом») | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Януш Тышкевіч | ||||||
Пераемнік | Януш Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Мікалай Сапега | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Мікалай Кішка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Павел Стэфан Сапега | ||||||
Пераемнік | Ян Казімір Хадкевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Іванавіч Валовіч | ||||||
Пераемнік | Самуэль Пац | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XVI стагоддзе | ||||||
Смерць | 3 кастрычніка 1652 | ||||||
Род | Хадкевічы | ||||||
Бацька | Геранім Хадкевіч | ||||||
Маці | Ганна з Тарлаў[d] | ||||||
Жонка | Альжбета з Кішкаў[d][1] і Соф’я з Друцкіх-Горскіх[d][2][3][…] | ||||||
Дзеці | Аляксандр Крыштаф, Ян Казімір, Геранім Караль | ||||||
Бітвы | |||||||
![]() |
Крыштаф Хадкевіч (? — 3 кастрычніка 1652) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі харунжы літоўскі (1611—1623), вялікі канюшы літоўскі (1623—1633), кашталян троцкі (1633—1636), віленскі (1636—1642), ваявода віленскі (1642—1652).
Быў старостам гарадзенскім, бабруйскім, крэўскім, дзяржаўцам беліцкім і вішнеўскім. Пяціразовы маршалак Трыбунала Літоўскага (1635, 1639, 1643, 1647, 1651).
Паходзіў з роду Хадкевічаў, сын Гераніма Юр'евіча і Ганны Тарла. Удзельнік войнаў з Турцыяй, Швецыяй, Расіяй. Пасол на элекцыйны сойм 1632. У 1648 годзе, ў час Казацкай вайны, за ўласныя грошы ў 20 400 злотых выставіў пяхоту (грошы пасля вернутыя соймам). Падтрымаў абранне Яна Казіміра. З 1627 года ўдзельнік спрэчкі за маёмасць Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра, за што ў 1650 г. атрымаў вымову ад караля.
Быў двойчы жанаты, першым шлюбам з Альжбетай Кішкай (дзеці — Аляксандр Крыштаф Хадкевіч, Ян Казімір Хадкевіч, Геранім Караль Хадкевіч), другім — з Соф'яй з Друцкіх-Горскіх Стравінскай (дзяцей не было).