Поўнае імя | Куасі Куаджа Ісо | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
22 чэрвеня 1995[1][2] (29 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Куасі Куаджа (нар. 22 чэрвеня 1995, Абіджан) — івуарыйскі футбаліст, абаронца.
Пачынаў кар’еру ў Кот-д’Івуары, а ўлетку 2014 года перайшоў у малдаўскі клуб «Саксан». У першай палове 2015 года гуляў у арэндзе ў румынскай «Астры», улетку вярнуўся ў «Саксан», за які паспеў згуляць у Лізе Еўропы. У ліпені 2015 года разам з таварышамі па «Саксану» Якубам Бамбам і Сенінам Себаі падпісаў кантракт з беларускім клубам «Слуцк»[3]. У складзе «Слуцка» замацаваўся ў стартавым складзе, па заканчэнні сезону 2015 пакінуў каманду.
У лютым 2016 года стаў іграком казахстанскага клуба «Актабэ», дзе таксама трывала гуляў у аснове. У сакавіку 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель»[4], аднак у выніку зноў стаў іграком «Слуцка»[5]. Пачатак сезону прапусціў з-за траўмы, а ў маі стаў асноўным правым абаронцам каманды. У чэрвені 2017 года пакінуў «Слуцк»[6] і накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Тамбоў», з якім у ліпені падпісаў кантракт. Аднак, ужо ў жніўні 2017 года пакінуў «Тамбоў», так і не згуляўшы за каманду ніводнага матчу.
У ліпені 2018 года папоўніў склад паўднёваафрыканскага клуба «Кейптаўн Сіці». У лютым 2020 года зноў далучыўся да «Актабэ», якому дапамог вярнуцца ў казахстанскую Прэм’ер-лігу. У лютым 2021 года пакінуў клуб.