Кубізм | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 1907 |
![]() | |
Названа ад | куб |
Краіна | |
Папярэдні ў спісе | Proto-Cubism[d] |
Быў натхнёны | Поль Сезан, прымітывізм і мастацтва Афрыкі[d] |
Artsy gene | cubism |
![]() |
Кубізм (фр.: cubisme) — аванградысцкая плынь у выяўленчым мастацтве першай чвэрці XX стагоддзя[1], якая характарызуецца выкарыстаннем падкрэслена геаметрызаваных умоўных форм і імкненнем «раздрабіць» рэальныя аб’екты на ўстойлівыя геаметрычных прымітывы — куб, конус, цыліндр. Сфармавалася як выклік і непрыняцце пэўнымі коламі мастакоў стандартнай прыгажосці сімвалізма і позняга імпрэсіянізма[2]. Кубісты таксама свядома парушалі законы перспектывы, агульнапрынятыя нормы прапорцый, выкарыстоўваючы разнастайныя фактурныя эфекты і прасторавыя пабудовы на плоскасці[2].
Асноўныя прадстаўнікі — Пабла Пікаса і Жорж Брак.
Найбольш вядомымі кубістычнымі творамі пачатку XX стагоддзя сталі карціны Пікаса «Авіньёнскія дзяўчыны», «Гітара», творы такіх мастакоў, як Хуан Грыс, Фернан Лежэ, Марсель Дзюшан, скульптуры Аляксандра Архіпенка і інш. Кубізм развіваўся і па-за межамі Францыі; асабліва плённа — у Чэхаславакіі.
![]() |
![]() |
![]() |