Кувасай
| ||||||||||||||||||
Кувасай (узб.: Quvasoy) — горад у Ферганскім вілаеце Узбекістана.
Утвораны ў 1954 годзе на месцы рабочага пасёлка. Кувасай — гэта адно з месцаў рассялення дэпартаваных крымскіх татараў.
У Кувасаі пражываюць узбекі, таджыкі, рускія, туркі-месхетынцы, татары, карэйцы, крымскія татары і іншыя. Пасля падзення жалезнай заслоны на ўсёй постсавецкай постсавецкай прасторы адбываліся міграцыйныя працэсы. Акрамя постсавецкага эканамічнага заняпаду, міграцыю ўзмацнялі ферганскія падзеі, якія адбыліся ў 1989 годзе. Кувасай быў адным з цэнтраў міжнацыянальных сутыкненняў паміж туркамі-месхетынцамі і ўзбекамі.
У Кувасаі таксама ёсць некалькі ваенных баз.