Культ продкаў


Традыцыйныя рэлігіі

Aum


Ключавыя паняцці

Ахвярапрынашэнне · Багіня-маці · Бажаство · Бог · Залаты век · Замагільны свет · Замовы · Ініцыяцыя · Сусветная вось · Сусветнае дрэва · Сусветная гара · Міф · Манатэізм · Політэізм · Сакральнае · Свяшчэнныя камяні · Сінкрэтызм · Таемныя таварыствы

Найстаражытнейшыя формы рэлігійнасці

Анімізм · Заалатрыя · Культ продкаў · Магія · Полідаксія · Татэмізм · Фетышызм · Шаманізм

Гістарычныя арэалы

Азія (Бон · Будызм · ВедызмБрахманізмІндуізм · Гіндукушская рэлігія · Даасізм · Джайнізм · Мусок · Сінтаізм · Тэнгрыянства)
Афрыка (Старажытны Егіпет · Цэнтральная і Паўднёвая Афрыка)
Блізкі Усход і Міжземнамор'е (Зараастрызм · Іслам · Іўдаізм · Хрысціянства)
Дакалумбава Амерыка
Дахрысціянская Еўропа (Германцы · Старажытная Арменія · Старажытная Грэцыя · Кельты · Славяне)

Служыцелі культу

Коэны · Аракул  · Брахман · Волхв · Друід · Жрэц · Імам · Лама · Чараўнік · Мобед · Манах · Святар · Шаман

Звышнатуральныя сутнасці

Албаста · Анёл · Асура · Дэман · Джын · Дух · Д’ябал · Дэў · Здань · Пярэварацень · Чорт · Эльф

Культ про́дкаў: адна з ранейшых формаў рэлігіі, існасць якой — у пакланенні душам памерлых продкаў, якім прыпісваецца магчымасць уплываць на жыццё наступных пакаленняў.

Пад культам продкаў разумеюць не толькі веру або асобныя вераванні ў боскасць продкаў, але і абрады (або цэлыя комплексы абрадаў) іх ушанавання. Звычайна да культу продкаў адносяць і звязаную з ім атрыбутыку, а таксама сістэму паводзін і народнай этыкі. Часта ў навуковай літаратуры культ продкаў тлумачыцца яшчэ шырэй — як наогул клопат пра памерлых, вера ў сямейных заступнікаў.

У гэтым шырокім тлумачэнні культу продкаў ён прысутны ў маральна-паводзінскіх асновах сучаснага чалавека (шанаванне памерлых, наведванне могілак).

Культ продкаў узнік у першабытнам грамадстве. З развіццём чалавецтва ён граў прыкметную ролю ў палітэістычных рэлігіях старажытных грэкаў, рымлянаў, а таксама праславян.

З пашырэннем вялікіх сусветных рэлігій (хрысціянства, іўдаізм, іслам, будызм) культ продкаў захоўваўся ў народных вераваннях.

У заходняй хрысціянскай традыцыі «Дзень усіх святых» — рэха культу продкаў. У некаторых народаў культ продкаў лёг у аснову нацыянальных рэлігійных сістэм — індуізму, канфуцыянства, сінтаізму.

Ва ўсходніх славян

[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўсходнеславянскіх народаў была шырока распаўсюджанай вера ў шанаванне памёрлых продкаў. Як адзначыў з гэтай нагоды этнограф Дз. Зяленін (1878—1954) у сваёй «Усходнеславянскай этнаграфіі»: «Магічныя абрады і культ мёртвых наогул выціснулі ва ўсходніх славян даўнейшы культ прыродных сіл»[1].

З хрысціянізацыяй беларусаў і ўкраінцаў у новых традыцыйных святах і рытуалах захавалася шмат паганскіх рыс, звязаных з даўнейшым славянскім культам продкаў. Яны асабліва адчуваюцца ў калядных павер’ях [2], у прыватнасці, у шанаванні дзядоў (укр. дід, дідух) — раданачальнікаў сям’і, а таксама ў абавязковых памінальных днях пасля Вялікадня — Радаўніцы (грабкы́, Ра́дуныця, діды́ ва ўкраінцаў).

Зноскі

  1. Зеленин Д. К. Восточнославянская этнография, М.:"Наука", 1991, стор. 411
  2. Культура і побут населення України, К.:"Либідь", 1991, С.196.
  • Народы мира. Историко-этнографический справочник. М.: Советская Энциклопедия, С. 586.
  • Зеленин Д. К. Восточнославянская этнография, М.: Наука, 1991.
  • Культура і побут населення України, К.: Либідь, 1991.
  • Митрополит Іларіон (Іван Огієнко) Дохристиянські вірування українського народу, К.: Обереги, 1992.