Пасёлак гарадскога тыпу
Кумёны
| ||||||||||||||||||
Кумёны (руск.: Кумёны) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кіраўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Кумёнскага раёна і Кумёнскага гарадскога паселішча. Пасёлак размешчаны за 62 км ад абласнога цэнтра на рацэ Вялікая Кумёна, плошча тэрыторыі — 825 га.
Сувязь з абласным цэнтрам ажыццяўляецца па аўтамабільнай дарозе Р169 Кіраў — Малмыж — Вяцкія Паляны. Статус пасёлка гарадскога тыпу з 1965 года.