Купальнік[1], або А́рніка[2] (Árnica) — род шматгадовых траў сямейства астравых, або складанакветных (Asteraceae).
Расліны з простым супраціўным лісцем. Кветкі жоўтыя, аранжавыя. Суквецце — кошык. Плод — сямянка з чубком.
Род налічвае больш за 30[3] відаў (33 віды[4]). Прадстаўнікі растуць, галоўным чынам, у Паўночнай Амерыцы, на тэрыторыі Беларусі 1 від — купальнік горны (Arnica montana).
Купальнік горны і некаторыя іншыя віды выкарыстоўваюцца ў якасці лекавых і дэкаратыўных раслін[3].
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 19. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Напісанне Купальнік, Арніка у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 9. — Мн., 1999. — С. 34.
- ↑ а б Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 37. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
- ↑ Arnica (англ.) // The Plant List
- Арника // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 37. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
- Арника — род Arnica: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)