Кучава-дажджавыя воблакі (Cumulonimbus, Cb) — шчыльныя і магутныя воблакі белага колеру, з цёмнымі, зрэдку сіняватымі асновамі з моцным вертыкальным развіццём (да вышыні 14 км).
Ападкі з іх ліўневага характару, часам суправаджаюцца навальніцай, шквалам, градам. Развіваюцца з магутных кучавых воблакаў, адрозніваюцца ад іх верхняй часткай, якая складаецца з крышталёў лёду.
Кучава-дажджавыя воблакі падзяляюцца на наступныя віды і разнавіднасці:[1]
Кучава-дажджавыя лысыя (Cumulonimbus calvus, Cb calv.), іх вяршыні добра акрэслены і нагадваюць круглявыя беласнежныя купалы, злёгку валакністай структуры.
Кучава-дажджавыя валасатыя (Cumulonimbus capillatus, Cb cap.), верхняя частка гэтых воблакаў мае добра выражаную кудлатую структуру, якая паступова распаўсюджваецца на небасхіле і пераўтвараецца ў перыстападобныя воблакі:
валасатыя з навальнічным валам (Cumulonimbus arcus, Cb arc.), вярэдняя частка гэтых воблакаў нагадвае дугападобны воблачны вал, выклікаюць моцны шквалісты вецер і ліўневыя ападкі;
з кувалдай (Cumulonimbus incus, Сb inc.), калі верхняя перыстападобная частка воблака расцякаецца ва ўсе бакі і нагадвае форму велізарнай кувалды.