Кэмп-Эгерс (англ.: Camp Eggers) — былая ваенная база ЗША ў Кабуле (Афганістан). Размяшчалася ля амерыканскага пасольства і прэзідэнцкага палаца . Лагер быў названы ў гонар капітана Дэніэла У. Эгерса (англ.: Daniel W. Eggers), байца 1-га батальёна 3-й групы спецыяльнага прызначэння , які загінуў ад выбухоўкі разам з трыма іншымі салдатамі 29 мая 2004 года недалёка ад Кандагара.
Падчас Афганскай вайны 2001—2021 гг. Кэмп-Эгерс эскплутаваўся ўсімі радамі войск Узброеных Сіл ЗША і кааліцыяй ISAF. Па непацверджаных даных, ЦРУ выкарыстоўвала лагер у якасці турмы, дзе ўтрымліваліся падазраваныя ў тэрарыстычнай дзейнасці[1].
База дзейнічала з 2004-га і зачынілася ў 2015 годзе ў рамках частковага вываду амерыканскіх войск[2].
Кэмп-Эгерс на Вікісховішчы |