Кэрал Ломбард

Кэрал Ломбард
англ.: Carole Lombard
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1908(1908-10-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 студзеня 1942(1942-01-16)[1][2][…] (33 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Frederic C. Peters[d][3]
Маці Elizabeth Knight[d][3]
Муж William Powell[d] і Кларк Гейбл[4]
Адукацыя
Прафесія кінаактрыса
Узнагароды
IMDb ID 0001479
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кэрал Ломбард (англ.: Carole Lombard, народжаная Джэйн Эліс Пітэрс (англ.: Jane Alice Peters), 6 кастрычніка 1908 — 16 студзеня 1942) — амерыканская актрыса, намінантка на прэмію «Оскар».

Нарадзілася ў сям’і немца і англічанкі. Найбольш вядомая дзякуючы сваім камедыйным ролям у класічных галівудскіх фільмах 1930-х гадоў, асабліва па ролі Айрын Балак у фільме «Мой слуга Годфры» ў 1936 годзе, які і прынёс ёй намінацыю на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі. Амерыканскі інстытут кінамастацтва уключыў Кэрал у спіс 100 найвялікшых зорак кіно пад нумарам 23. За свой уклад у кінамастацтва Кэрал Ламбард удастоена зоркі на Галівудскай алеі славы на Галівуд-бульвар 6930.

З 1939 года была замужам за акцёрам Кларкам Гейблам.

У студзені 1942 года Кэрал Ломбард удзельнічала ў туры «Liberty bond» — збор грошай на ваенныя патрэбы з дапамогай ваенных аблігацый. Пасля вылету з Лас-Вегаса пілот не здолеў набраць дастатковую вышыню, і самалёт Trans World Airlines урэзаўся ў гару Патосі. Усе пасажыры загінулі (22 чалавекі). Пахавана на могілках Форэст-лаўн.

Зноскі

  1. а б Carole Lombard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Carole Lombard // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.