| ||||||||||||||
Ківіылі[3] (эст.: Kiviõli) — горад у павеце Іда-Вірумаа, Эстонія. З кастрычніка 2017 года з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам воласці Люганузэ.
Размешчаны на паўночным усходзе Эстоніі.
У 1950—1959 гадах быў цэнтрам Ківіыліскага раёна.
28 снежня 1957 года ў межы Ківіылі быў уключаны рабочы пасёлак Кютэйыу.
У 1964 годзе Ківіылі ўвайшоў у склад горада Кохтла-Ярвэ і быў яго часткай да 1991 года, калі зноў стаў самастойным горадам.
Асноўнае прадпрыемства — сланцахімічны камбінат.