Кілью | |
---|---|
фінск.: kilju | |
![]() | |
![]() |
Кілью, таксама Цукровае віно (фінск.: Kilju) — фінскі самаробны алкагольны напой.
Гатуецца з дражджэй, цукру і вады. Папулярны з-за моцнасці (15—17 %[1]), бо смакавыя якасці вельмі нізкія. Кілью забаронены для вырабу ў хатніх умовах пры прыгатаванні з цукрам, таму для абыходу заканадаўства цукар замяняюць садавінай або ягадамі. Напой папулярны сярод студэнтаў і людзей, хворых на алкагалізм.