Кім Кі Дук

Кім Кі Дук
кар.: 김기덕
Дата нараджэння 20 снежня 1960(1960-12-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 2020(2020-12-11)[3][4] (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія сцэнарыст, кінапрадзюсар, кінарэжысёр, мантажор, кінаакцёр, акцёр
Узнагароды
IMDb ID 1104118
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кім Кі Дук (кар.: 김기덕; 20 снежня 1960, Паўднёвая Карэя — 11 снежня 2020, Рыга, Латвія) — паўднёвакарэйскі кінарэжысёр. Уладальнік «Залатога льва» Венецыянскага кінафестывалю і шэрагу іншых кінематаграфічных узнагарод.

Нарадзіўся 20 снежня 1960 году ў вёсцы Сабёні ў павеце Понхва паўднёвакарэйскай правінцыі Кенсан-Пукто. Неўзабаве сям’я Кіма Кі Дука пераехала ў Сеул, дзе яго аддалі ў сельскагаспадарчую школу. Не давучыўшыся ў ёй, ён ва ўзросце 17 гадоў уладкаваўся працаваць на завод. У 20 гадоў пайшоў у войска. Пяць гадоў служыў у карэйскай марской пяхоце, потым два гады правёў у царкве для сляпых, маючы намер стаць святаром. У гэты перыяд узмацнілася яго даўняе захапленне жывапісам, і ён адправіўся ў Парыж, дзе ў 1990—1992 гадах вывучаў выяўленчае мастацтва.

У 1993 годзе Кім Кі Дук атрымаў узнагароду Інстытута сцэнарыстаў (англ.: Educational Institute of Screenwriting) за лепшы сцэнарый да фільма «Мастак і злачынец, прысуджаны да смерці». Некаторы час ён падарожнічаў па Еўропе і выстаўляўся як мастак. Пасля яшчэ двух сцэнарысцкіх узнагарод адбыўся яго рэжысёрскі дэбют з фільмам «Кракадзіл» (1996). Далей рушылі ўслед фільмы «Дзікія жывёлы» (1996), «Гатэль „Птушыная клетка“» (1998) і эксперыментальны фільм «Рэальная выдумка» (2000), зняты дзесяццю кінакамерамі ўсяго за 200 хвілін.

Памёр 11 снежня 2020 года ў Рызе ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19.

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Венецыянскага кінафестывалю за фільмы «П’ета» і «Пусты дом», Канскага кінафестывалю за фільм «Арыран», Берлінскага кінафестывалю — за стужку «Самарыцянка»[6].