Лаймэн Фрэнк Баум

Лаймэн Фрэнк Баўм
англ.: Lyman Frank Baum
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Lyman Frank Baum
Дата нараджэння 15 мая 1856(1856-05-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 1919(1919-05-06)[1][2][…] (62 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Benjamin Ward Baum[d][4]
Маці Cynthia Ann Stanton[d][4]
Жонка Maud Gage Baum[d]
Дзеці Frank Joslyn Baum[d] і Harry Neal Baum[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, паэт, драматург, акцёр
Гады творчасці 18971919
Мова твораў англійская
Дэбют «Mother Goose in Prose», 1897
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Лаймэн Фрэнк Баўм (англ.: Lyman Frank Baum; 15 мая 1856, Чытэнанга, штат Нью-Ёрк — 6 мая 1919, Галівуд, штат Каліфорнія) — амерыканскі пісьменнік, аўтар сусветна знакамітых казак аб краіне Оз, якія вядомы чытачу постсавецкай прасторы па аўтарскіх пераказах А. М. Волкава («Чараўнік Ізумруднага горада» і інш).

Нарадзіўся ў мясцовасці Чытэнанга (штат Нью-Ёрк) у сям’і бізнесмена, які хутка і ненадоўга разбагацеў на нафтавых радовішчах у Пенсільваніі. Меў прыроджаны парок сэрца і, на думку лекараў, мала шанцаў дажыць да трох гадоў. З дзяцінства вельмі любіў чытаць кнігі, асабліва Уільяма Тэкерэя і Чарльза Дыкенса. Адолеў усю немалую хатнюю бібліятэку бацькі, чым той вельмі ганарыўся. Фінансавае становішча сям’і пэўны час дазваляла нават наймаць настаўнікаў, якія прыязджалі на дом да маленькага Фрэнка.

У 12 гадоў яго адправілі вучыцца ў Ваенную акадэмію ў Пікскіле. Пасля двух няўдалых гадоў у акадэміі яму дазволілі вярнуцца дадому. У дзяцінстве разам з малодшым братам Фрэнк друкаваў на падоранай бацькам машынцы сямейную газету, якая з часам перарасла ў прафесійны часопіс, прысвечаны галоўным чынам філатэліі, розным аўкцыёнам і падарожжам.

У юнацтве працаваў рэпарцёрам. Будучы пісьменнік цікавіўся тэатрам, але пасля няўдалай гісторыі са спектаклем быў вымушаны працаваць у фірме свайго швагра ў горадзе Сірак’юс (штат Нью-Ёрк). У 20 гадоў кінуў працу і заняўся птушкагадоўляй. Першую кнігу выдаў у 30 гадоў, праўда, прысвечана яна была гадаванню, размнажэнню і продажу птушкі.

Іграў у спектаклях пад псеўданімам Луіс Ф. Баўм. У 1880 годзе бацька прызначыў яго кіраўніком свайго тэатра, у якім Фрэнк займаўся падборам акцёраў, выступаў сам, рашаў, якія ставіць спектаклі і сам пісаў п’есы.

Ажаніўся з Мод Гэйдж, маці якой, Матыльда Джослін Гэйдж, была вядомая змаганнем за правы жанчын. Разам з жонкай пераехаў жыць і працаваць у Абердзін (Паўднёвая Дакота), дзе адчыніў краму, але неўзабаве абанкруціўся. Пісаў для мясцовай газеты.

Апісаў Канзас у «Чараўніку краіны Оз» з уласнага досведу жыцця падчас засухі ў Паўднёвай Дакоце.

Фрэнк Баўм памёр 6 мая 1919 года. Пахаваны на Форэст Лаўн у Глэндэйле (Каліфорнія), галівудскіх могілках у прыгарадзе Лос-Анджэлеса.

Рэкламны плакат кніг Баўма, 1901
Вокладка выдання «Цудоўнага чараўніка краіны Оз», 1900 г.

Аўтар некалькіх дзясяткаў дзіцячых кніжак. Прыдумляць казкі ён пачаў для чатырох сваіх дзяцей, бо, па ўласным прызнанні, не хацеў, каб яны раслі на «злых казках братоў Грым».

Баўм вядомы найперш як аўтар серыі кніг пра краіну Оз, самая вядомая з якіх першая частка — «Чараўнік краіны Оз», што выйшла з друку ў 1900 годзе. Героі гэтай кнігі дзейнічаюць яшчэ ў 13-ці іншых. Не вельмі ўдалыя іншыя літаратурныя творы і мноства лістоў ад маленькіх чытачоў змушалі яго зноў і зноў вяртацца да краіны Оз.

Пераказ савецкага пісьменніка Аляксандра Волкава першай кнігі серыі («Чараўнік Ізумдурнага горада», 1939) набыў папулярнасць у СССР і натхніў Волкава напісаць уласныя творы на гэтую тэму. Для далейшых кніг ён пазычаў толькі асобныя персанажы і дэталі (аднаногі марак, жыватворны парашок, сухапутны карабель, падземнае каралеўства і інш). Кожная наступная кніга рабілася ўсё больш самастойнай.

«Чараўніка краіны Оз» неаднаразова экранізавалі, а славутая музычная кінастужка 1939 году атрымала 4 «Оскары». Усяго пры жыцці Баўма было знята 6 фільмаў паводле гэтай кнігі. Мюзікл па яе матывах з 1902 па 1911 гг. быў пастаўлены на Брадвеі 293 разы. У апошнія гады Л. Ф. Баўм выдаваў новую кнігу пра краіну Оз ледзь не кожныя Каляды, і шматлікія маленькія чытачы чакалі яе, нібыта святочнага падарунку. Пасля смерці пісьменніка ад сардэчнага прыступу ў 1919 г. эстафету працягвае пісьменніца Рут Томпсан. Першыя яе кнігі выходзілі пад імем Фрэнка Баўма. Пазней і пастаянны мастак-афарміцель Джон Р. Ніл таксама напісаў некалькі кніг пра краіну Оз. Пасля яго смерці штогадовы выхад твораў пра чароўную краіну быў перарваны.

Сярод найбольш вядомых кніг Баўма — «Mother Goose in Prose» (1897), «Чараўнік краіны Оз» (1900), «Жыццё і прыгоды Санта Клаўса» (1902) і шмат іншых.

 Бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]

Агулам мастацкай літаратуры Л. Ф. Баўм прысвяціў апошнія 19 гадоў свайго жыцця, за якія паспеў напісаць 62 творы, 24 былі прызначаны выключна для дзяўчынак, 6 — для хлопчыкаў. Найбольш вядомыя:

  • 1897 — Казкі матулі Гускі ў прозе
  • 1899 — Бацька Гусак, яго кніга
  • 1900 — Цудоўны чараўнік з краіны Оз
  • 1900 — Армія Алфавіта
  • 1901 — Дот і Тот у Мэрылэндзе
  • 1901 — Амерыканскія чароўныя казкі
  • 1902 — Жыццё і прыгоды Санта Клаўса
  • 1904 — Скрадзены Санта Клаўс
  • 1904 — Дзівосная краіна Оз
  • 1905 — Каралева Зіксі з Іксу
  • 1907 — Озма з краіны Оз
  • 1908 — Дораці і чараўнік у краіне Оз
  • 1909 — Падарожжа ў краіну Оз
  • 1910 — Ізумрудны горад краіны Оз
  • 1911 — Марскія феі
  • 1912 — Нябесны востраў
  • 1912 — Джонсан (раман)
  • 1913 — Абрэзачка з краіны Оз
  • 1914 — Цік-Так з краіны Оз
  • 1915 — Страшыдла з краіны Оз
  • 1916 — Рынкітынк у краіне Оз
  • 1917 — Зніклая каралеўна краіны Оз
  • 1918 — Жалезны Дрывасек з краіны Оз
  • 1919, выдана пасмяротна — Чарадзейства краіны Оз
  • 1920, выдана пасмяротна — Глінда з краіны Оз

Зноскі

  1. а б L. Frank Baum // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б L. Frank Baum // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LIBRIS — 2016. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  • Riley, Michael O. Oz and Beyond: The Fantasy World of L. Frank Baum. Lawrence, KS, University of Kansas Press, 1997. ISBN 0-7006-0832-X