Ларс Пітэр Хансен | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 кастрычніка 1952[1] (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, педагог, выкладчык універсітэта, статыстык |
Навуковая сфера | макраэканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][2] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Крыстафер Сімс |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ларс Пітэр Хансен (англ.: Lars Peter Hansen, нар. 26 кастрычніка 1952[1], Эрбана, Ілінойс) — амерыканскі эканаміст, эканаметрыст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2013 года. Адзін з найбольш вядомых стваральнікаў абагульненага метаду момантаў.
Пасля заканчэння Універсітэта штата Юты (ступень бакалаўра, 1974) і Універсітэта Мінесоты (ступень доктара філасофіі, 1978) ён працаваў у якасці асістэнта прафесара ва Універсітэце Карнегі-Мелана. У 1981 перабіраецца ва Універсітэт Чыкага, дзе становіцца членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША. Сумесна з Кенетам Сінглтанам з’яўляецца ўладальнікам медалі Фрыша за 1984, таксама ён атрымаў прэмію Немерса па эканоміцы за 2006 год.