Ласэ Вірэн | |
---|---|
фінск.: Lasse Virén | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[4][5] |
Імя пры нараджэнні | фінск.: Lasse Artturi Virén[3] |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
22 ліпеня 1949[1][2][…] (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 180 см[6] |
Вага | 60 кг[6] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ласэ Артуры Вірэн (фінск.: Lasse Artturi Virén; нар. 22 ліпеня 1949, Мюрскюля) — фінскі бягун на доўгія дыстанцыі, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён.
Алімпійскі чэмпіён 1972 і 1976 гадоў на дыстанцыях 5000 і 10 000 м (1972 — з сусветным рэкордам); першы ў гісторыі, хто здолеў выйграць дыстанцыі 5000 і 10 000 м на двух Гульнях запар (яго дасягненне паўтарыў у 2016 годзе Махамед Фара). Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 1974 года на дыстанцыі 5000 м. Усталяваў 3 сусветныя рэкорды: 2 мілі — 8.14,0, 5000 м — 13.16,4, 10 000 м — 27.38,4 (1972).