Латунь

Латунь
Выява
Цеплаправоднасць 121 watt per metre kelvin
Шчыльнасць 8 560 ± 160 кг/м³[1]
Тэмпература плаўлення 932 °C[2][3]
Крышталічная сістэма Кубічная сінгонія
Модуль Юнга 115 ± 20 gigapascal
Каэфіцыент Пуасона 0,37
Compressive modulus of elasticity 50 gigapascal
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лату́нь (стараням. Latun) — сплаў медзі і цынку (да 50 %) з магчымымі дамешкамі невялікай колькасці легіравальных элементаў.

Засаўка з латуні

Латунь вядомая са старажытных часоў. Належыць да групы медных сплаваў. Шчыльнасць 8300—8800 кг/м³; трываласцьв) да 600 Мн/м²; высокая электра- і цеплаправоднасць.

Латунь з утрыманнем цынку да 10 % называюць тампакамі, ад 10 да 20 % — паўтампакамі. Гэтыя латуні валодаюць высокай пластычнасцю і ўстойлівасцю да карозіі, выкарыстоўваюцца для вырабу радыятарных труб і пад. Латунь з утрыманнем каля 30 % цынку называюць «патроннай», яна добра апрацоўваецца штампоўкай, прасаваннем, валачэннем.

У шматкампанентныя латуні з мэтай паляпшэння механічных і антыкаразійных уласцівасцей дадаюць алюміній, волава, жалеза, марганец, нікель, крэмній, свінец і інш. элементы (разам да 10 %). Выкарыстоўваюць для розных мэт у машынабудаванні і ў мастацкіх вырабах.

Зноскі

  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 137. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.