Леле | |
---|---|
Нараджэнне | X стагоддзе |
Смерць |
955[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леле (Lehel, Lele, Lél; памёр у 955) — венгерскі палкаводзец князя Такшаня, да 955 года — меркаваны кіраўнік Нітранскага княства (на тэрыторыі сучаснай паўднёва-заходняй Славакіі).
Паводле Сімона Кезскага, спачатку Леле жыў у раёне Галгаца (сучасны Глогавец). Насуперак сцвярджэнням некаторых гісторыкаў ён, напэўна, не належаў да дынастыі Арпадаў. У 955 годзе ў бітве на рацэ Лех Леле трапіў у палон і быў пакараны смерцю.
Вядома паданне, што Леле належаў горн, які цяпер экспануецца ў музеі венгерскага горада Ясберэнь. Паводле падання, перад пакараннем смерцю, якое павінна было адбыцца на вачах германскага імператара Атона I, Леле прапанавалі ў апошні раз сыграць на гэтым горне. Сыграўшы, ён, быццам, кінуўся да імператара і паспеў разбіць яму горнам галаву. Аднак, на праўдзе Атон памёр толькі ў 973 годзе, праз 18 гадоў па смерці Леле.