Летуценнікі (фільм, 2003)

ЛетуценнікіM:
англ.: The Dreamers
Жанр рамантычны фільм, драматычны фільм і экранізацыя рамана[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія Recorded Picture Company[d]
Працягласць 115 хв.
Краіна
Мова англійская і французская
Год 2003
IMDb ID 0309987
Афіцыйны сайт

«Летуценнікі» (англ.: The Dreamers) — рамантычная драма Бернарда Берталучы паводле сцэнарыя Гілберта Адэра, створанаму на аснове трох яго кніг, уключаючы аднайменны раман (у сваю чаргу, натхнёны раманам Както «Жудасныя дзеці»). У цэнтры сюжэту - напоўненая кінематаграфічнымі алюзіямі гісторыя сексуальнай рэвалюцыі ў асобна ўзятай парыжскай кватэры, якая адбываецца на фоне студэнцкіх хваляванняў 1968 года. Галоўныя ролі выканалі Майкл Піт, Ева Грын (дэбютнае з'яўленне на кінаэкране) і Луі Гарэль.

Дзеянне фільма адбываецца напярэдадні і падчас майскіх падзей 1968 года ў Парыжы. Малады амерыканец Мэцью прыязджае ў Парыж па праграме студэнцкага абмену, каб палепшыць свае веды французскай мовы. Большую частку вольнага часу ён праводзіць у Сінематэцы, у кампаніі іншых падлеткаў, апантаных аматараў кіно, атрымліваючы асалоду ад прагляду сучасных стужак і кінакласікі.

Аднойчы ён сустракае сваіх аднагодкаў, Ізабэль і Тэа, якія сцвярджаюць, што з'яўляюцца блізнятамі. Новыя знаёмыя запрашаюць Мэцью на час адсутнасці бацькоў пераехаць у іх кватэру. Паступова высвятляецца, што блізкасць Ізабэль і Тэа балансуе на мяжы інцэсту. Адарваныя ад свету студэнцкіх хваляванняў, усе трое самаахвярна аддаюцца сексуальным і псіхалагічным эксперыментам, абмяркоўваюць кінамастацтва.

  1. а б в г д е ё ж europeanfilmawards.eu Праверана 3 жніўня 2021.