У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Лопух.
Лопух[3] (Arctium) — род кветкавых раслін сямейства астравых.
Двухгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 2 м з прамастойнымі, моцна галінастымі сцёбламі. Лісце чаргаванае, зверху зялёнае, знізу шаравата-лямцавае. Кветкі лілова-пурпуровыя ў шарападобных кошыках з калючкамі. Плод — сямянка з чубком.
Каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі 4 віды: лопух вялікі (Arctium lappa) (народныя назвы брылі, дзяды, задзёрка, сабачнік), лямцавы (Arctium tomentosum) (лопуцень, лапушнік, рапей), малы (Arctium minus), дуброўны (Arctium nemorosum)[4]. Трапляецца на пустках, каля жылля.
Лекавыя, меданосныя, харчовыя, дэкаратыўныя расліны. У каранях 20—45 % інуліну, дубільныя рэчывы, эфірны алей. Настой з іх — лекавы сродак (лопухавы алей). Маладыя карані і парасткі ядомыя.
Зноскі
- Лопух: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)