Лорэнс Гонзі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Lawrence Gonzi | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | John Dalli[d] | ||||||
Пераемнік | Tonio Fenech[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эдвард Фенек Адамі | ||||||
Пераемнік | Джозеф Мускат | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Olusegun Obasanjo[d] | ||||||
Пераемнік | Ёверы Кагута Мусевені | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гвіда дэ Марка | ||||||
Пераемнік | Tonio Borg[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 ліпеня 1953[1][2] (71 год) |
||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лорэнс Гонзі (англ.: Lawrence Gonzi; нар. 22 красавіка 1948 года) — мальтыйскі палітык.
Скончыў юрыдычны факультэт Мальтыйскага ўніверсітэта ў 1975 годзе. Працаваў у прыватнай юрыдычнай фірме. Актыўна ўдзельнічаў у руху ў абарону правоў інвалідаў. Быў старшынёй Нацыянальнай камісіі па справах асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў 1987—1994 гадах.
З 1988 году дэпутат парламента ад Нацыяналістычнай партыі. Быў старшынёй Палаты прадстаўнікоў Мальты ў 1988—1996 гадах. Пасля паразы нацыяналістычнай партыі на выбарах 1996 года быў абраны парламенцкім сакратаром фракцыі, а ў наступным годзе — генеральным сакратаром партыі. Пасля таго, як у 1998 годзе яго партыя вярнулася да ўлады, атрымаў ва ўрадзе Эдварда Фенек Адамі партфель міністра сацыяльнай палітыкі. У 2003 годзе яго абавязкі былі пашыраны і да партфеля міністра ён атрымаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра.
Стаў прэм’ер-міністрам Мальты ў сакавіку 2004 года, пасля таго, як шматгадовы кіраўнік ўрада Фенек Адамі быў абраны прэзідэнтам краіны. У гады кіраўніцтва Гонзі ўрадам Мальта ўвайшла ў красавіку 2004 года ў склад Еўрасаюза, і паспяхова далучылася да еўразоны 1 студзеня 2008 года.
У 2008 годзе Гонзі прывеў партыю да перамогі на чарговых парламенцкіх выбарах і зноў сфарміраваў кабінет. Другі ўрад Гонзі паў 10 снежня 2012 года пасля таго, як у ходзе галасавання ў парламенце за бюджэт краіны страціў большасць. Лорэнс Гонзі вымушаны быў абвясціць аб роспуску палаты дэпутатаў і правядзенні ў сакавіку 2013 года новых выбараў.
Выбары 9 сакавіка 2013 года прынеслі паразу і пасля 15 гадоў знаходжання ва ўладзе Нацыяналістычная партыя сышла ў апазіцыю. На пасадзе прэм’ер-міністра краіны яго змяніў адзін з самых маладых кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў у свеце Джозеф Мускат.