Лоўрэнс Вайнер | |
---|---|
англ.: Lawrence Weiner | |
![]() | |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, мастак-канцэптуаліст, відэамастак, video installation artist, installation artist, дзеяч выяўленчага мастацтва, аўтар, дзеяч мастацтваў |
Дата нараджэння | 10 лютага 1942[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 2 снежня 2021[5][3][…] (79 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Лоўрэнс Вайнер (англ.: Lawrence Weiner; 10 лютага 1942, Манхэтэн, Нью-Ёрк — 2 снежня 2021, Манхэтэн, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак-канцэптуаліст, працы якога часта прымаюць форму друкарскага тэксту. Жыў і працаваў у Нью-Ёрку і Амстэрдаме.
Раннія працы Вайнера ўключалі эксперыменты з фігурнымі палотнамі, выразаннем квадратаў з дываноў ці сцен. У 1968 годзе, калі Сол Левіт апублікаваў «Paragraphs on Conceptual Art», Вайнер сфармуляваў сваю знакамітую «Дэкларацыю аб намерах» (1968). Вайнер стварыў сваю першую кнігу «Заявы» (Statements) у 1968 — невялікая кніга ў мяккай вокладцы на 64 старонкі з тэкстамі, якія апісваюць працы, была апублікаваная Фондам Луі Кельнера і Seth Siegelaub. Вайнер быў суаўтарам знакамітай «Xeroxbook», таксама апублікаванай Seth Siegelaub у 1968. З пачатку 1970-х насценныя інсталяцыі зрабіліся асноўнымі, Вайнер выстаўляўся ў галерэі Леа Кастэлі.
Лоўрэнс Вайнер — мастак, медыя яго з’яўляецца мова. Яго тэксты апісваюць матэрыяльныя працэсы і фізічныя ўмовы, яны размяжоўваюць прастору і паказваюць месцазнаходжанне. З 1968 г., калі ён прыйшоў да высновы, што фактычнае стварэнне працы не з’яўляецца крытычным, Вайнер стаў аўтарам сотняў тэкставых работ. Да гэтага часу яго матэрыяльным скульптурам папярэднічалі назвы, якія дыктавалі сродкі іх вырабу.