Луркамор’е (руск.: Луркоморье) | |
---|---|
URL | lurkmore.to |
Тып сайта | Вікі-энцыклапедыя інтэрнэт-мемаў і фальклору |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова(-ы) | Руская |
Размяшчэнне сервера | Х’юстан (Тэхас) |
Уладальнік | Дзмітрый Хомак |
Аўтар | Oal, Drdaeman і zoi |
Пачатак працы | 30 ліпеня 2007 |
Канец працы | 2022[1] |
Бягучы статус | працуе |
Рэйтынг Alexa | 5 333[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Lurkmore.to ці Луркамор’е (руск.: Луркоморье) — анлайн-энцыклапедыя, пабудаваная на рухавіку MediaWiki; з’яўляецца аналагам англійскамоўнай гэгапедыі (гумарыстычнай энцыклапедыі) lurkmore.com. Пазіцыянуе сябе як «энцыклапедыя мемаў, фальклору і Усяго Іншага». Праект быў заснаваны пасля канфлікту паміж адміністрацыяй рускай Вікіпедыі і некалькімі яе ўдзельнікамі.
Луркамор’е (руск.: луркoморье) — слова, што ўтварылася шляхам спалучэння англійскага жаргоннага выразу lurk moar і рускага слова (руск.: лукоморье). Само словазлучэнне «lurk more» тлумачыцца так: «У большасці сеткавых супольнасцяў вітаюцца „маўклівыя навічкі“, якія спачатку, не выяўляючы сябе, чытаюць паведамленні і толькі праз нейкі час, паабвыкнуўшы, пачынаюць пісаць».
Праект першапачаткова пазіцыянаваў сябе як энцыклапедыя інтэрнэт — мемаў, але па меры развіцця яго артыкулы сталі ахопліваць значна больш шырокае кола тэм: інтэрнэт і інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютарныя гульні, побыт, палітыку, гісторыю, культуру, грамадскае жыццё і многае іншае.
Луркамор’е характарызуецца своеасаблівым стылем артыкулаў, адметным агульнай нефармальнасцю, паўжартаўлівым і саркастычным характарам, вольным ужываннем нецэнзурнай лексікі, бесцырымоннасцю выказванняў, а таксама рэзкай крытыкай недахопаў разгляданых з’яў.
Адметнай рысай артыкулаў таксама з’яўляецца спецыфічны слэнг — «луркамоўе» (луркояз), які складаецца з сеткавага жаргону, асобных слоў з ужытку падонкаў і кашчанітаў, а таксама ўласных неалагізмаў.