Абараняў колеры бразільскага «Інтернасьянала». У 2000 годзе перабраўся ў леверкузенскі «Баер». У 2002 годзе стаў чэмпіёнам свету ў складзе бразільскай зборнай. Летам 2004 года разам з Міхаэлем Балакам і Зэ Раберта пераехаў у мюнхенскую «Баварыю». У 2009 годзе перайшоў у італьянскі «Інтэр». Дзіўным чынам гуляў на высокім узроўні без спадаў больш за 10 гадоў: быў асноўным гульцом на чэмпіянатах свету 2002, 2006 і 2010 гадоў, а таксама капітанам зборнай Бразіліі.
У 2013—2015 гадах выступаў у Бразіліі. 7 чэрвеня 2015 года падпісаў кантракт з індыйскім клубам «Гоа»[4], у якім выступаў 1,5 гады. У пачатку 2018 года стаў іграком клуба «Гама», за які выступаў у чэмпіянаце Федэральнай акругі Бразіліі. У красавіку 2018 года перабраўся ў «Бразільенсі», у складзе якога стаў гуляць у Серыі D, гуляў там да кастрычніка 2019 года.
У студзені 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[5].