Луі Брайль | |
---|---|
фр.: Louis Braille | |
Род дзейнасці | арганіст, вынаходнік, тыфлапедагог |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1809[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1852[5][2][…] (43 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | каталіцтва |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луі Брайль (фр.: Louis Braille; 4 студзеня 1809, Куўрэ , прадмесце Парыжа — 6 студзеня 1852, Парыж) — французскі слепавучыцель, стваральнік сістэмы пісьма і чытання для сляпых — Брайлевай азбукі.
Луі Брайль нарадзіўся 4 студзеня 1809 года ў сям’і шаўца (або рымара) Сімона-Рэне (Simon-René) Брайля ў французскім мястэчку Куўрэ.
Трохгадовы Брайль пачаў слепнуць у выніку запалення вачэй пасля таго, як параніўся рымарскім нажом (падобным да шыла) у бацькавай майстэрні, канчаткова ён аслеп у 5 гадоў.
Бацькі навучылі Луі плесці ўбранне для конскай збруі, шыць хатнія туфлі, запрасілі настаўніка ігры на скрыпцы. Алфавіт ён вывучаў у мясцовай школе з дапамогай палачак.
У 10 гадоў (у 1819 годзе) Луі аддалі ў Парыжскі дзяржаўны інстытут для сляпых дзяцей , дзе ён вучыўся алфавітызму, музыцы, вязанню і ткацтву. Кнігі, выданыя рэльефна-лінейным шрыфтом, былі неабходным атрыбутам заняткаў, але такіх кніг было мала, многіх падручнікаў бракавала. Методыка навучання была заснавана на ўспрыманні звестак на слых. Луі быў адным з найбольш здольных вучняў, навучыўся граць на піяніна і аргане. У 1828 годзе Луі скончыў вучэнне і быў запрошаны на працу як малодшы настаўнік-рэпетытар.
У час вучэння Луі пазнаёміўся з «начной азбукай» Шарля Барб’е . Барб’е быў артылерыйскім афіцэрам і распрацаваў азбуку для ваенных мэт — для перадычы інфармацыі ў начны час. Звесткі запісваліся шляхам праколвання адтулін у кардоне, чыталіся дотыкамі (асязаннем).
У 1824 годзе (у 15 гадоў) Брайль распрацаваў рэльефна-пунктавы шрыфт для невідушчых і слабавідушчых людзей, названы ягоным імем (шрыфт Брайля) і ўжываны дагэтуль ва ўсім свеце. Брайль працаваў над шрыфтом шмат гадоў і ў 1829 годзе апублікаваў пачатковы варыянт шрыфта , адхілены радай інстытута. Некаторыя нязручнасці — працяжнікі — былі выпраўлены ў версіі 1837 (сучасны французскі варыянт).
Першай кнігай, надрукаванай паводле Брайля, была «Гісторыя Францыі» (1837). Дырэктар Інстытута (фр.: Alexandre François-René Pignier) быў зняты з пасады пасля гэтага ўчынку[8].
Брайль працаваў настаўнікам музыкі ў Парыжскім інстытуце для сляпых, стварыўшы ў сваёй сістэме асобны шрыфт для запісу нот.
Брайль памёр ад сухотаў 6 студзеня 1852 года ў Парыжы і быў пахаваны ў родным мястэчку Куўрэ. Толькі па смерці стваральніка ягоная сістэма пачала шырока ўжывацца.
У Расіі кнігадрукаванне шрыфтам Брайля пачалося з выдання ў 1885 годзе кнігі «Сборник статей для детского чтения, посвященный слепым детям» праз Анну Аляксандраўну Адлер у колькасці 100 асобнікаў. Польскі шрыфт Брайля быў афіцыйна прыняты ў 1934 годзе.
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Манеты розных краін з выявай Брайля | |
Бельгія | |
Італія | |
ЗША |
Луі Брайль на Вікісховішчы |