Луі Булонь Старэйшы | |
---|---|
фр.: Louis Boullogne | |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1609[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | чэрвень 1674 (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Луі Булонь Малодшы, Geneviève Boullogne[d], Madeleine Boullogne[d] і Bon Boullogne[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луі Булонь, у літаратуры называюць Старым і таксама вядомы як Луі-бацька (фр. Louis Boullogne le Vieux, Louis le père; 1609 — 1674) — французскі жывапісец.
Пасля некалькіх гадоў, праведзеных у Італіі, Булонь пасяліўся ў Парыжы. Зрабіў вялікі ўклад у арганізацыю Акадэміі жывапісу, дзе ён працаваў на пасадзе выкладчыка да канца свайго жыцця.
Для Сабору Парыжскай Маці Божай Луі Булон напісаў «Святога Сімяона», «Цуд Святога Паўла ў Эфесе» і «Усячэнне святога». Ён уласнаручна выгравіраваў дзве апошнія фрэскі, а таксама «Выкраданне Алены» ў Рыме ў 1637 годзе.
У яго было два сыны, вядомыя як Бон Старэйшы і Луі Малодшы, і дзве дачкі, Жэнеўева і Мадлен; усе чацвёра былі мастакамі. Жэнеўева была замужам за скульптарам Жан-Жакам Клер’ёнам (каля 1640—1714).