Лябеднік раскідзісты |
Лябеднік раскідзісты |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Лябеднік раскідзісты |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Atriplex patula L.
|
|
Лябеднік раскідзісты[2] (Atriplex patula) — від аднагадовых травяністых раслін роду лябеднік (Atriplex) сямейства Chenopodiaceae.
Расліна вышынёй 30-90 см. Сцябло пераважна галінастае і прамое.
Ніжняе лісце няроўна-рамбічнае, шырока клінаватае і пераважна дзідападобнае з коса ўверх накіраванымі вушкамі. Сцябловае лісце — чаргавальнае, суцэльнае або зубчастае, аднакаляровае без налёту, пераважна зялёнае.
Кветкі сабраны ў шчыльныя, коласападобныя суквецці.
Насенне або выпуклае, чарнабурае, дыяметрам 1-2 мм, або крыху плоскае, больш светлыя дыяметрам 2-3 мм.
Зноскі
- ↑ У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз.